1 ЯНА 5:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо трое даюць сведчанне ў небе: Айцец, Слова і Святы Дух. І гэтыя трое ёсць адно. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо тры сьведчаць у небе: Айцец, Слова і Сьвяты Дух, — і гэтыя тры ёсьць адно. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо тры сьведчаць на небе: Айцец, Слова і Сьвяты Дух; і гэтыя Тры - Адно. |
Дух Госпада Бога нада мною, таму Госпад мяне намасціў, каб прапаведаваў добрую вестку ўбогім; паслаў мяне лячыць раны зламаным сэрцам, абвяшчаць палонным свабоду, а вязням — вызваленне,
Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось, светлае воблака закрыла іх. І вось, голас з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім Я маю ўпадабанне; Яго слухайце».
А калі не паслухае, вазьмі з сабой яшчэ аднаго або двух, каб на доказе двух або трох сведкаў стаяла кожнае слова.
Духа праўды, Якога свет не можа прыняць, бо Яго не бачыць і не ведае Яго. Вы Яго ведаеце, бо сярод вас Ён застаецца ды ў вас будзе.
А калі прыйдзе Суцяшальнік, Якога Я вам пашлю ад Айца, Дух праўды, Які ад Айца паходзіць, Ён пра Мяне сведчыць будзе;
Адказаў Ісус: «Калі Я Сам Сябе слаўлю, слава Мая – нішто; ёсць Айцец Мой, Які Мяне славіць, і аб Якім вы кажаце: “Ён – Бог наш!”,
Ён быў правіцаю Божаю ўзвышаны, атрымаўшы ад Айца абяцанне Духа Святога, і выліў Яго, як вы бачыце і чуеце.
Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачамі, што разглядалі, ды чаго дакраналіся нашы рукі, – аб Слове жыцця, –
Ісус Хрыстос ёсць Той, Хто перайшоў праз ваду і кроў; не толькі праз ваду, але праз ваду і кроў. І Дух дае сведчанне, бо Дух ёсць праўда.