Таксама звярнуўся Абнэр да старэйшын Ізраэля, кажучы: «Як учора, так і заўчора прасілі вы Давіда, каб цараваў ён над вамі;
1 ЦАРСТВАЎ 8:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык, сабраўшыся, усе старэйшыны Ізраэля пайшлі да Самуэля ў Раму Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраліся ўсе старшыні Ізраіля, і пайшлі да Самуэля ў Раму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраліся ўсе старэйшыны Ізраіля, і прыйшлі да Самуіла ў Раму, |
Таксама звярнуўся Абнэр да старэйшын Ізраэля, кажучы: «Як учора, так і заўчора прасілі вы Давіда, каб цараваў ён над вамі;
І сабраліся таксама да цара ў Геброн ўсе старэйшыны Ізраэля, і цар Давід заключыў з імі запавет перад Госпадам у Геброне; і намасцілі Давіда на цара над Ізраэлем.
Сказаў таксама Майсею: «Узыдзі да Госпада ты і Аарон, Надаб і Абігу, і семдзесят старэйшын Ізраэля, і здалёк пакланіцеся.
Ідзі і збяры старэйшын Ізраэля, і скажы ім: “Госпад, Бог бацькоў вашых, з’явіўся мне, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба, гаворачы тым, якіх наведаў: “Я наведаў вас і ўбачыў усё, што адбылося з вамі ў Егіпце”;
І падняліся назаўтра рана, і пакланіліся перад Госпадам. І пайшлі ў дарогу зваротную, і прыбылі ў дом свой у Раме. А Элькана пазнаў жонку сваю Ганну, і Госпад прыгадаў яе.
І адказалі яму старэйшыны Явіса: «Дай нам сем дзён, каб мы маглі разаслаць пасланцоў ва ўсе межы Ізраэля; і калі не будзе нікога, хто абароніць нас, мы выйдзем да цябе».
І вяртаўся ў Раму, бо там быў яго дом, і там ён судзіў Ізраэль. Пабудаваў там таксама ахвярнік Госпаду.
Такім чынам, Самуэль пераказаў народу ўсе словы Госпада, бо народ дамагаўся ад яго цара,