Толькі памятай пра мяне, калі табе будзе добра, ды зрабі мне ласку і падкажы фараону, каб выпусціў ён мяне з гэтай вязніцы.
1 ЦАРСТВАЎ 25:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) хай не будзе сэрцу гаспадара майго рыданне і непакой, бо не праліў ты кроў нявінную і сам захаваў сябе ад помсты; і калі Госпад паспагадае гаспадару майму, ты ўзгадаеш тады пра паслугачку сваю». Біблія (пераклад А.Бокуна) няхай ня будзе сэрцу гаспадара майго згрызотай і непакоем, што ты праліў кроў нявінную і не захаваў сябе ад помсты. І калі ГОСПАД учыніць дабро гаспадару майму, ты ўзгадаеш тады пра служку тваю». Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык ня будзе гэта сэрцу гаспадара майго засмутаю і непакоем, што не праліў марна крыві і ахаваў сябе ад помсты. І Гасподзь адорыць дабром гаспадара майго, і ўзгадаеш рабыню тваю. |
Толькі памятай пра мяне, калі табе будзе добра, ды зрабі мне ласку і падкажы фараону, каб выпусціў ён мяне з гэтай вязніцы.
Не помсціце, умілаваныя, самі за сябе, але дайце месца гневу, як напісана: «Мне помста, Я аддам», – кажа Госпад.
Добра не есці мяса, не піць віна ды не рабіць таго, што шкодзіць брату твайму, ці згаршае яго, ці ў чым ён мае слабасць.
Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.
А калі споўніць Госпад гаспадару майму ўсё добрае, што табе абяцаў, і паставіць цябе кіраўніком над Ізраэлем,
І хай будзе дабраславёнай разважнасць твая, і дабраславёна таксама ты, бо ўтрымала ты мяне сёння, каб я не праліў кроў і не пакараў сябе ўласнай рукою.
І прыбылі паслугачы Давіда да Абігайль у Кармэль, і сказалі ёй, кажучы: «Давід паслаў нас да цябе, каб узяць цябе сабе за жонку».
А Госпад адплаціць кожнаму паводле яго справядлівасці і вернасці; бо аддаў цябе сёння Госпад у рукі мае, і я не хацеў падымаць рукі сваёй на намашчэнца Госпадавага.