І сказаў яму Бог ува сне: «І Я ведаю, што ў прастаце сэрца ты зрабіў гэта, і таму засцярог цябе, каб ты не зграшыў адносна Мяне, і не дапусціў, каб ты дакрануўся да яе.
1 ЦАРСТВАЎ 25:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цяпер, гаспадару мой, жыве Госпад і жыве душа твая, бо Госпад устрымаў цябе, каб ты не апынуўся ў крыві і ўласнай рукою ўратаваў сябе; і цяпер хай твае ворагі і ўсе, хто хоча няшчасця гаспадару майму, падобнымі стануцца да Набала. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, гаспадару мой, як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, ГОСПАД устрымаў цябе ад праліцьця крыві і помсты на сваю руку, і цяпер ворагі твае і ўсе, што шукаюць няшчасьця гаспадару майму, падобнымі няхай стануцца да Наваля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня, гаспадару мой, жывы Гасподзь і жывая душа твая! Гасподзь не дазволіць табе ісьці праліваць кроў і ўтрымае руку тваю ад помсты, і сёньня хай будуць, як Навал, ворагі твае і зламысьнікі гаспадара майго. |
І сказаў яму Бог ува сне: «І Я ведаю, што ў прастаце сэрца ты зрабіў гэта, і таму засцярог цябе, каб ты не зграшыў адносна Мяне, і не дапусціў, каб ты дакрануўся да яе.
І спытаўся цар у кушыта: «Ці добра з юнаком Абсаломам?» Адказаў яму кушыт: «Хай будзе ворагам гаспадара майго, цара, і ўсім, якія зламысна паўсталі супраць цябе, тое самае, што і юнаку гэтаму».
і сказаў Ілля Элісею: «Застанься тут, бо Госпад паслаў мяне аж у Бэтэль». Элісей адказаў яму: «Жыве Госпад і ты жыві, не пакіну цябе». І прыйшлі яны ў Бэтэль,
І, калі ўвесь посуд быў поўны, сказала яна сыну свайму: «Прынясі мне яшчэ посуд». І ён адказаў: «Не маю больш посуду». І спыніўся алей.
І з іх будзе ўзяты прыклад праклёну для ўсіх перасяленцаў з Юды, што знаходзяцца ў Бабілоне і якія будуць казаць: “Хай зробіць табе Госпад, як Сэдэцыі і як Ахабу, якіх цар Бабілона падсмажыў на агні!”
гэта ты, о цару, які вырас і стаў магутным, і веліч твая ўзрасла і дастала аж да неба, і валадарства тваё бачна аж на канцах свету.
Бо мы ведаем Таго, Хто сказаў: «Мне помста, і Я дам адплату», – кажа Госпад, – або зноў: «Сам Госпад будзе судзіць Свой народ».
І сказала тады Ганна: «Прашу, гаспадару мой, хай жыве душа твая, гаспадару; я тая самая жанчына, якая стаяла тут перад табой і маліла Госпада.
Зберажэ Ён ногі святых Сваіх, бязбожнікі ж у цемры сціхаюць, бо не сваёю сілаю чалавек дужы.
Заключыў Ёнатан сяброўства з домам Давіда, кажучы: «Хай Госпад будзе паведамлены аб справах ворагаў Давіда!»
І зноў Давід адказаў і казаў: «Напэўна, ведае бацька твой, што ты да мяне спагадны, і сказаў: “Хай не даведаецца пра гэта Ёнатан, каб не сумаваў ён”. Але жыве Госпад, і жыве твая душа, бо толькі адзін крок аддзяляе мяне ад смерці».
І адтуль накіраваўся Давід у Міцпу, што ў Маабе, і сказаў цару Мааба: «Ці маглі б прабываць у вас бацька мой і маці мая, пакуль выявіцца, што хоча Бог зрабіць са мною?»
Прашу, хай гаспадар мой не звяртае ўвагі сваёй на чалавека гэтага, ліхога Набала, бо ён такі бязглузды, якое імя яго: Набал імя яго, і ёсць бязглуздасць у ім; а я, паслугачка твая, не бачыла юнакоў гаспадара майго, якіх ты паслаў.
Калі пачуў Давід аб тым, што Набал памёр, сказаў: «Дабраславёны Госпад, Які рассудзіў справу знявагі маёй ад рукі Набала і захаваў паслугача свайго ад зла, і злачыннасць Набала звярнуў Госпад на яго галаву». І паслаў Давід сказаць Абігайль, што ён бярэ яе сабе за жонку.
І сказаў Давід: «Жыве Госпад, бо толькі Госпад пакарае яго, або прыйдзе дзень яго, каб ён памёр, або ён загіне, пайшоўшы на вайну.