1 ЦАРСТВАЎ 24:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі вярнуўся Саўл з пагоні за філістынцамі, паведамілі яму, кажучы: «Вось, Давід у пустыні Эн-Гадзі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі вярнуўся Саўл з вайны з Філістынцамі, паведамілі яму, кажучы: «Вось, Давід у пустыні Эн-Гэдзі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Саўл вярнуўся ад Філістымлянаў, яму паведамілі, кажучы: вось, Давід у пустыні Эн-Гадзі. |
Прыяцелі мае і блізкія мае сталі наводдаль ад пакутаў маіх, а сваякі мае сталі здалёк.
І Саўл выбраў сабе тры тысячы ізраэльцаў: і дзве тысячы былі з Саўлам у Міхмасе і на гары Бэтэль, а тысяча з Ёнатанам у Габе Бэньяміна, астатні народ ён адпусціў кожнага ў палатку яго.
І Саўл вярнуўся, перастаўшы пераследаваць Давіда; і выбраўся супраць філістынцаў. Дзеля таго назвалі месца тое Села-Гамахлекот.
І ўстаў Саўл, і вырушыў у пустыню Зіф, і з ім тры тысячы мужчын, з адабраных у Ізраэлі, каб адшукаць Давіда ў пустыні Зіф.