Яны змовіліся супраць яго ды ўкаменавалі яго па загадзе цара на панадворку святыні Госпада.
1 ЦАРСТВАЎ 22:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў цар Даэгу: «Ты ідзі і ўдар святароў». І Даэг ідумеец, пайшоўшы, ударыў святароў; і знішчыў у той дзень восемдзесят пяць чалавек, апранутых у льняны эфод. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар Даэгу: «Ты ідзі і забі сьвятароў». І Даэг Эдомец падыйшоў да сьвятароў, і забіў у той дзень восемдзясят пяць чалавек, апранутых у ільняны эфод. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў цар Доіку: ідзі ты і аддай сьмерці сьвятароў. І пайшоў Доік Ідумэянін, і напаў на сьвятароў, і забіў таго дня восемдзесят пяць мужчын, што насілі ільняны наплечнік; |
Яны змовіліся супраць яго ды ўкаменавалі яго па загадзе цара на панадворку святыні Госпада.
Захаваў ты загады Амры і ўсе ўчынкі дому Ахаба і кіраваўся радай іх — дык Я выдам цябе на спусташэнне і жыхароў тваіх — на пасмяянне: і будзеце вы несці ганьбу сярод народаў».
Князі яго пасярод яго — як ільвы рыкаючыя; суддзі яго — ваўкі пустынныя, што не пакідаюць да раніцы ніводнай косці.
І паміж усіх пакаленняў Ізраэля выбраў яго Сабе ў святары, каб прыходзіў да ахвярніка Майго і спальваў для Мяне ахвяру, і насіў перад абліччам Маім эфод; і Я даў дому бацькі твайго ўсё з ахвяр сыноў Ізраэля.
А будзе, што кожны, хто застанецца ў доме тваім, прыйдзе, каб упакорыцца перад ім дзеля срэбранай манеты і дзеля кавалка хлеба, і будзе казаць: “Даруй мне, прашу, хоць які абавязак святарскі, каб мог я з’есці лусту хлеба”».