О, як шкадую цябе, брат мой Ёнатан: ты быў мне вельмі дарагі; любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую.
1 ЦАРСТВАЎ 20:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яшчэ раз Ёнатан прысягнуў Давіду любоўю сваёю; бо ён так палюбіў яго, як сваю душу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яшчэ раз Ёнатан запрысяг Давіду любоў сваю, бо ён палюбіў яго, як душу сваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зноў Ёнатан прысягаўся Давіду сваёй любоўю да яго, бо любіў яго, як сваю душу. |
О, як шкадую цябе, брат мой Ёнатан: ты быў мне вельмі дарагі; любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую.
І Гадалія, сын Ахікама, сына Сафана, склаў ім і людзям іх прысягу, кажучы: «Не бойцеся служыць халдэям! Заставайцеся ў краіне і служыце цару Бабілона, і будзе вам добра.
Калі б хацеў угаварыць цябе брат твой, сын маці тваёй, або сын твой, або дачка, або жонка, якая туліцца да цябе, або прыяцель, якога любіш як душу сваю, таемна кажучы: “Хадзем і будзем служыць багам чужым”, якіх ані ты не ведаеш, ані бацькі твае,
І сталася, калі Давід скончыў размову з Саўлам, што душа Ёнатана прыхілілася да душы Давіда, і палюбіў яго Ёнатан, як душу сваю.