1 ЦАРСТВАЎ 19:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Давід уратаваўся ўцёкамі, і дабраўся да Самуэля ў Раме, і расказаў яму ўсё, што зрабіў яму Саўл. І пайшлі адтуль ён і Самуэль, і затрымаліся ў Наёце. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Давід уцёк, і ўратаваўся, і пайшоў да Самуэля ў Раму, і паведаміў яму ўсё, што зрабіў яму Саўл. І пайшлі адтуль ён і Самуэль, і затрымаліся ў Наёце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўцёк Давід і ўратаваўся, і прыйшоў да Самуіла ў Раму і расказаў яму ўсё, што зрабіў зь імі Саўл. І пайшоў ён з Самуілам, і спыніліся яны ў Наваце. |
Дык прызнавайцеся адны адным у грахах ды маліцеся адны за адных, каб атрымалі здароўе. Бо вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага.
І падняліся назаўтра рана, і пакланіліся перад Госпадам. І пайшлі ў дарогу зваротную, і прыбылі ў дом свой у Раме. А Элькана пазнаў жонку сваю Ганну, і Госпад прыгадаў яе.
І нават ён сам выбраўся ў Раму і дайшоў аж да вялікага вадаёма, які ў Соха; і пытаўся ён і сказаў: «Дзе Самуэль і Давід?» Сказалі яму: «Яны ў Наёце ў Раме».
І пайшоў ён адтуль у Наёт у Раме; і Дух Божы сышоў на яго таксама, і ён ішоў, пачынаючы прарочыць, пакуль не дайшоў у Наёт у Раме.
А Давід уцёк з Наёта ў Раме, і дабраўся да Ёнатана, і сказаў яму: «Што я зрабіў, у чым мая віна і чым я зграшыў адносна бацькі твайго, што цікуе ён на маё жыццё?»
І сказалі яму паслугачы Ахіса: «Ці ж гэта не Давід, цар той зямлі? Ці ж не яму спявалі карагоды, кажучы: “Саўл пабіў свае тысячы, а Давід — свае дзесяткі тысяч?”»
А Самуэль памёр; і плакаў па ім увесь Ізраэль, і пахавалі яго ў горадзе яго, у Раме. І Саўл прагнаў варажбітоў і чараўнікоў з краіны.
І вяртаўся ў Раму, бо там быў яго дом, і там ён судзіў Ізраэль. Пабудаваў там таксама ахвярнік Госпаду.