Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 20:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 А Давід уцёк з Наёта ў Раме, і дабраўся да Ёнатана, і сказаў яму: «Што я зрабіў, у чым мая віна і чым я зграшыў адносна бацькі твайго, што цікуе ён на маё жыццё?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 А Давід уцёк з Наёту каля Рамы, і пайшоў да Ёнатана, і сказаў яму: «Што я зрабіў, у чым мая віна і чым я саграшыў адносна бацькі твайго, што ён цікуе на душу маю?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Давід уцёк з Навата ў Раме і прыйшоў і сказаў Ёнатану: што зрабіў я, у чым няпраўда мая, чым зграшыў я перад бацькам тваім, што ён шукае душы маёй?

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 20:1
19 Крыжаваныя спасылкі  

Божа, збаў мяне ў імя Тваё і ў магуцці Тваім судзі мяне.


Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.


дык ведае Госпад, як пабожных выратаваць ад спакушэння, а несправядлівых захаваць на пакаранне ў дзень суда,


Улюбёныя, калі сэрца наша не асуджае нас, маем адвагу перад Богам


Вось, я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад Госпадам і перад Яго памазаннікам; можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, з рукі каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы свае на яго справу? Калі так, аддам вам».


І намаўляў Саўл Ёнатана, сына свайго, і ўсіх паслугачоў сваіх, каб забілі Давіда; але Ёнатан, сын Саўла, вельмі любіў Давіда.


А Давід уратаваўся ўцёкамі, і дабраўся да Самуэля ў Раме, і расказаў яму ўсё, што зрабіў яму Саўл. І пайшлі адтуль ён і Самуэль, і затрымаліся ў Наёце.


Ёнатан адказаў яму: «Не будзе гэтага, ты не памрэш; бо бацька мой не вырашае анічога важнага або няважнага, калі перш не параіцца са мною: такім чынам, навошта гэта ўтойваў бы ён ад мяне? Ніколі не будзе гэтага».


Адказваючы ж Саўлу, бацьку свайму, Ёнатан сказаў: «Чаму ён мусіць памерці? Што ён зрабіў?»


Вось, бачаць вочы твае, што Госпад выдаў цябе сёння ў пячоры ў рукі мае; і гаварылі мне, каб я забіў цябе, але пашкадавала цябе вока маё, бо я казаў: “Не падыму рукі маёй на гаспадара майго, бо ён — намашчэнец Госпадаў і бацька мой”.


А лепш пабач і пазнай крысо плашча твайго ў маёй руцэ, бо, калі я адрэзаў крысо плашча твайго, я не хацеў забіць цябе. Звярні ўвагу і пераканайся, што ў руцэ маёй няма зла і несправядлівасці і не зграшыў я супраць цябе; а ты цікуеш на жыццё маё, каб забраць яго.


Калі ж Давід скончыў гаварыць гэтыя словы Саўлу, Саўл сказаў: «Ці ж гэта твой голас, сын мой Давід?» І пачаў Саўл голасна плакаць.


Устаў таксама і Давід за ім і, выйшаўшы з пячоры, закрычаў ззаду за Саўлам, кажучы: «Гаспадару мой, цар!» І глянуў Саўл назад, і Давід, упаўшы тварам на зямлю, пакланіўся яму,


І гаварыў: «Чаму гаспадар мой пераследуе паслугача свайго? Што я зрабіў? Ці ёсць што благое ў руцэ маёй?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы