А сталася праз год, у той час, калі цары звычайна выходзяць на вайну, што Давід выправіў Ёаба і паслугачоў сваіх і з ім разам увесь Ізраэль, і яны разграмілі сыноў Амона і аблажылі Рабу; а Давід у той час застаўся ў Ерузаліме.
1 ЦАРСТВАЎ 18:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А кіраўнікі філістынцаў выходзілі ваяваць; але колькі разоў нападалі яны, Давід з поспехам перамагаў іх лепш, чым усе паслугачы Саўла, і вельмі слаўным сталася імя яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) А валадары Філістынцаў выходзілі [ваяваць], але колькі разоў нападалі яны, Давід меў посьпех большы, чым слугі Саўла, і вельмі слаўным сталася імя ягонае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі правадыры Філістымскія выйшлі на вайну, Давід, з самага выхаду іхняга, дзеяў разумней за ўсіх слуг Саўлавых, і вельмі праславілася імя ягонае. |
А сталася праз год, у той час, калі цары звычайна выходзяць на вайну, што Давід выправіў Ёаба і паслугачоў сваіх і з ім разам увесь Ізраэль, і яны разграмілі сыноў Амона і аблажылі Рабу; а Давід у той час застаўся ў Ерузаліме.
і Я быў усюды з табою, дзе ты хадзіў, і Я забіваў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім; і ўславіў імя тваё, як аднаго з вялікіх, што жывуць на зямлі.
Зноў паслаў цар трэцяга кіраўніка пяцідзесяці і пяцьдзесят чалавек з ім. Калі ён прыйшоў, упаў на калені перад Іллёй і прасіў яго і сказаў: «Чалавеча Божы, хай жыццё маё і жыццё гэтых паслугачоў тваіх, якія разам са мною, будзе каштоўным у вачах тваіх!
І ўсякае слова мудрасці і разумення, якое ён атрымаў ад іх, цар знайшоў у іх дзесяцікратна лепшым, чым словы ўсіх прадказальнікаў і варажбітоў, якія былі ва ўсім яго царстве.
бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не змогуць ні пярэчыць, ні супрацьстаць усе праціўнікі вашы.
Прыступаючы да Яго, жывога каменя, адкінутага людзьмі, але выбранага Богам і каштоўнага,
Дык Ён для вас, веруючых, – гонар, а для няверуючых «камень, які адкінулі будаўнікі, які стаўся галавою вугла»
І хадзіў Давід па ўсё, па што пасылаў яго Саўл, і ўсюды меў поспех; і паставіў яго Саўл над ваярамі, і падабаўся ён усім людзям, а таксама паслугачам Саўла.
Зноў жа пачалася вайна, і пайшоў Давід ваяваць супраць філістынцаў, і ўдарыў іх вялікай плягаю; і яны ўцякалі ад яго.
Акрамя таго, кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Гаворачы, сказаў Я, каб твой дом і дом бацькі твайго служыў перад абліччам Маім у векі. Але цяпер, кажа Госпад, гэтак не будзе ў Мяне. А кожны, хто будзе славіць Мяне, і Я таго праслаўлю; а хто зневажае Мяне, той будзе ў ганьбе.
І сказаў Саўл: «Зграшыў я. Вярніся, сын мой Давід; бо ўжо ніколі больш не зраблю табе крыўды за тое, што дарагая была сёння ў вачах тваіх душа мая; відаць, што я дзейнічаў бязглузда і шмат разоў памыляўся».
І як каштоўным было жыццё тваё ў вачах маіх, так няхай каштоўным будзе жыццё маё ў вачах Госпада, і хай вызваліць Ён мяне ад усякага няшчасця».