Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 11:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 А сталася праз год, у той час, калі цары звычайна выходзяць на вайну, што Давід выправіў Ёаба і паслугачоў сваіх і з ім разам увесь Ізраэль, і яны разграмілі сыноў Амона і аблажылі Рабу; а Давід у той час застаўся ў Ерузаліме.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І сталася праз год, у час, калі валадары выходзяць [на войны], Давід выправіў Ёава і слугаў сваіх з ім, і ўсяго Ізраіля, і яны спустошылі сыноў Амона і абляглі Раббу. А Давід застаўся ў Ерусаліме.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Праз год, у той час, калі выходзяць цары ў паходы, Давід паслаў Ёава і слуг сваіх зь ім і ўсіх Ізраільцянаў; і яны разьбілі Аманіцянаў і аблажылі Раву; а Давід заставаўся ў Ерусаліме.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 11:1
15 Крыжаваныя спасылкі  

А сыны Амона, бачачы, што сірыйцы ўцяклі, таксама ўцяклі перад Абісаем і ўвайшлі ў горад. І вярнуўся Ёаб ад аманіцян, і прыйшоў у Ерузалім.


І падышоў прарок да цара Ізраэля і сказаў яму: «Ідзі і будзь адважны, і ведай, і глядзі, што робіш; бо ў будучым годзе цар Сірыі пойдзе супраць цябе».


Такім чынам, праз год Бэнадад сабраў сірыйцаў і пайшоў у Афэк ваяваць з Ізраэлем.


Здарылася ж праз год, у той час, калі цары звычайна выходзяць на вайну, што і Ёаб павёў сілу вайсковую і спустошыў зямлю аманіцян; і далей пайшоў, і асадзіў Рабу. Давід у той час заставаўся ў Ерузаліме, калі Ёаб узяў Рабу і зруйнаваў яе.


І па сканчэнні года цар Набукаданосар паслаў па яго і загадаў прывесці яго ў Бабілон разам з найкаштоўнейшымі пасудзінамі святыні Госпада, а на яго месца паставіў царом яго брата Сэдэцыю над Юдэяй і Ерузалімам.


Мой Галаад і мой Манаса, а Эфраім — цвярдыня галавы маёй. Юда — жазло маё.


час любіць і час ненавідзець, час вайны і час міру.


Таму, вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і зраблю Я, што будзе чутны гармідар ваенны ў Рабе сыноў Амона, і будзе яна рассыпана ў руіны, і дочкі яе будуць спалены агнём. Тады Ізраэль зноў будзе мець уладальнікаў сваіх, — кажа Госпад.


Галасі, Хесебон, бо ты спустошаны і стаўся грудай камянёў! Гаманіце, дочкі Рабы, адзеньцеся ў зрэбніцу, галасіце і бегайце кругом муроў, бо Мільком пойдзе ў няволю, а святары яго і князі яго — разам з ім.


Выяві дарогу, па якой пойдзе меч у Рабу сыноў Амона, і да Юды, і ў Ерузалім надта ўмацаваны.


Дык распалю агонь на мурах Рабы, і паглыне ён яго палацы сярод голасу ў дзень бою ды сярод віхуры ў дзень буры;


І выступіць Госпад, і будзе ваяваць супраць тых народаў, як ваяваў калісьці ў дзень бою.


бо толькі Ог, цар Басана, быў апошні з рэфаімаў. Можна пабачыць яго жалезнае ложа. Хіба яно не ў Рабе, у сыноў Амона? Яно мае дзевяць локцяў даўжыні і чатыры — шырыні, меркаю локця мужчынскай рукі.


А кіраўнікі філістынцаў выходзілі ваяваць; але колькі разоў нападалі яны, Давід з поспехам перамагаў іх лепш, чым усе паслугачы Саўла, і вельмі слаўным сталася імя яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы