І разбіў ён маабцаў, і змераў іх вяроўкаю, паклаўшы іх на зямлю; дзве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, якія мелі застацца жывымі; і сталася, што маабцы зрабіліся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
1 ЛЕТАПІСАЎ 18:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды пабіў маабцаў, ды сталі маабцы нявольнікамі Давіда, плацілі яму даніну. Біблія (пераклад А.Бокуна) І разьбіў ён Мааўлянаў, і сталі Мааўляне слугамі Давіда, даючы яму дары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён пабіў таксама Маавіцянаў, - і зрабіліся Маавіцяне рабамі Давіда, прыносячы яму даніну. |
І разбіў ён маабцаў, і змераў іх вяроўкаю, паклаўшы іх на зямлю; дзве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, якія мелі застацца жывымі; і сталася, што маабцы зрабіліся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
І ўвайшла яна ў Ерузалім з вялікай світай і багаццем, з вярблюдамі, якія неслі духмянасці, і вялікае мноства золата, і каштоўныя камяні, прыбыла яна да Саламона і гаварыла з ім пра ўсё, што мела яна ў сваім сэрцы.
І кожны з іх прыносіў яму дары: срэбны і залаты посуд, адзенне, зброю, а таксама вострыя духмяныя прыправы, і коней, і мулаў кожны год.
Сталася ж па гэтых падзеях, што Давід пабіў філістынцаў, ды ўпакорыў іх, ды адабраў Гет і навакольныя мясцовасці яго ад філістынцаў,
І таксама перамог Давід Ададэзэра, цара Собы ў мясцовасці каля Эмата, калі ён рушыў, каб пашырыць сваю ўладу аж па раку Эўфрат.
І паляцяць ззаду на філістынцаў, каля мора, і разам абрабуюць жыхароў на ўсходзе: на Эдом і Мааб расцягнуць рукі свае ды сыны Амона будуць ім падуладнымі.
Бачу яго, але яшчэ не цяпер; аглядаю яго, але не паблізу. Узыходзіць зорка з Якуба і паўстае скіпетр з Ізраэля; і ён струшчыць галаву Мааба і зруйнуе ўсіх сыноў Сэта.
А сыны Бэліяла казалі: «Ці зможа ён нас выратаваць?» І пагардзілі ім, і не прынеслі яму падарункаў, але ён не звяртаў на гэта ўвагі.