1 ЛЕТАПІСАЎ 12:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама з сыноў Ісахара, людзей адукаваных, якія ведаюць адпаведны час, што належыць рабіць Ізраэлю, дзвесце кіраўнікоў разам са сваімі братамі ў іх распараджэнні. Біблія (пераклад А.Бокуна) З сыноў Ісахара, тых, якія мелі разуменьне часу і ведалі, што мае рабіць Ізраіль, — дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія ішлі за словам іхнім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю, - іх было дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія трымаліся слова іхняга; |
З паловы пакалення Манасы — васемнаццаць тысяч; усе яны па імёнах сваіх былі вызначаны, каб ісці і паставіць Давіда царом.
І пры іх былі ўзброеныя да бою дружыны па радаводах родаў сваіх, трыццаць шэсць тысяч, наймужнейшыя людзі, бо мелі яны многа жонак і дзяцей.
запытаў у мудрацоў, якія ведалі даўнейшыя часы, бо справы цара разбіраліся перад усімі абазнанымі ў законе і судзе продкаў, —
Лепшая мудрасць, чым зброя ваенная, але адзін, калі ўчыніў грэх, шмат добрага знішчае.
І будзе трываласць у тваіх часах; багацце збаўлення — мудрасць і веды. Страх Божы ёсць найбольшы скарб Яго.
Голас Госпада прызывае горад — і той мудры, хто баіцца імя Твайго: «Слухайце, пакаленні і грамада горада!
А раніцай: “Сёння навальніца, бо неба пахмурнела”. Крывадушнікі, Выгляд неба вытлумачыць вы ўмееце, а знакаў часу не можаце.
Прыгажосць яго — як першароднага быка, і рогі яго — рогі адзінарога, імі забадзе народы аж да канца зямлі. Такая шматлікасць Эфраіма, і такія тысячы Манасы».