ЯНА 8:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы судзіце паводле цела, а Я не суджу нікога. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы судзіце паводле цела; Я не суджу нікога. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вы мяркуеце па плоці; Я ня суджу нікога; |
Ці бягуць коні па скалах, або ці арэцца мора валамі; вы ж замяняеце закон на атруту, а плод справядлівасці — на палын.
Дзеля таго закон страчвае сваю моц, і суд не даходзіць да канца, бо бязбожнік крыўдзіць справядлівага, таму прысуд становіцца крывадушны.
Але Ён сказаў яму: «Чалавеча, хто ж паставіў Мяне суддзёй і размеркавальнікам над вамі?»
І хто пачуе словы Мае і не ўверуе, Я яго не суджу, бо Я не прыйшоў, каб судзіць свет, але каб збавіць свет.
Адказаў Ісус: «Маё Валадарства не з гэтага свету; каб Маё Валадарства было з гэтага свету, паслугачы Мае ваявалі б, каб не быў Я выдадзены юдэям; але Валадарства Маё цяпер не адгэтуль».
Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго.
Адказала яна: «Ніхто, Госпадзе». Дык Ісус сказаў ёй: «І Я цябе не асуджаю. Ідзі і болей не грашы».
Таму няма выбачэння табе, кожны чалавеча, калі асуджаеш. Ды ў чым асуджаеш іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае ты, які асуджаеш.
Таму і мы ад гэтага часу не ведаем нікога паводле цела; і калі ж мы Хрыста спазналі паводле цела, дык ужо цяпер не ведаем.
І Госпад сказаў Самуэлю: «Не глядзі на твар яго, ані на высокі рост яго, бо Я яго не выбраў; Я не вырашаю так, як чалавек: бо чалавек бачыць яўнае, а Госпад бачыць сэрца».