І паклаў перад ім хлеб. Той гаворыць: «Не буду есці, пакуль не выкажу слоў маіх». Той адказаў: «Гавары».
ЯНА 4:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тым часам вучні прасілі Яго, кажучы: «Рабі, еж». Біблія (пераклад А.Бокуна) Тым часам вучні прасілі Яго, кажучы: «Раббі! Еш». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тым часам вучні прасілі яго, кажучы: Равьві! еж. |
І паклаў перад ім хлеб. Той гаворыць: «Не буду есці, пакуль не выкажу слоў маіх». Той адказаў: «Гавары».
І, адказваючы, Юда, які Яго выдаў, сказаў: «Ці не я гэта, Рабі?» Гаворыць яму: «Ты сказаў».
Ды, прыпомніўшы, Пётра кажа Яму: «Рабі, вось, фігавае дрэва, што Ты пракляў, ссохла».
І, калі падышоў, зараз жа прыступіўся да Ісуса і гаворыць: «Рабі! Рабі!», і пацалаваў Яго.
І, кажучы, гаворыць Пётра Ісусу: «Рабі, добра нам тут быць, зробім тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну, і Іллі адну».
Ісус, павярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць, кажа ім: «Што шукаеце?» Яны сказалі Яму: «Рабі, – што ў перакладзе значыць Настаўнік, – дзе жывеш?»
Кажуць Яму вучні: «Рабі, толькі што імкнуліся Цябе ўкаменаваць юдэі, а Ты зноў туды ідзеш?»
уночы прыйшоў ён да Ісуса і сказаў Яму: «Рабі, мы ведаем, што Ты ад Бога прыйшоў, Настаўнік; бо ніхто не можа чыніць такіх знакаў, як Ты чыніш, калі б Бог не быў з ім».
Дык прыйшлі да Яна і сказалі яму: «Рабі, Той, што з табой быў за Ярданам і пра Якога ты сведчыў, вось, Ён хрысціць, ды ўсе ідуць да Яго».
Дык спыталіся ў Яго вучні Яго, кажучы: «Рабі, хто зграшыў: ён ці бацькі яго, што ён сляпым нарадзіўся?»