ЯКАВА 3:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Плод жа праведнасці засяваецца ў міры тымі, што паводзяць сябе мірна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Плод жа праведнасьці ў супакоі сеецца тымі, якія робяць супакой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А плод праўды ў міры сеецца творцамі міру. |
Бязбожнік робіць ілжывую справу, а для таго, хто сее справядлівасць, — пэўная ўзнагарода.
Хто спадзяецца на багацці свае, загіне, і, як зялёны ліст, будуць расці справядлівыя.
Пасейце сабе справядлівасць, а пажніце любоў: узарыце сабе новыя землі! Час шукаць Госпада, аж прыйдзе, каб праліць на вас дождж справядлівасці.
Ці бягуць коні па скалах, або ці арэцца мора валамі; вы ж замяняеце закон на атруту, а плод справядлівасці — на палын.
Ужо жнец атрымоўвае плату і збірае плод на жыццё вечнае, каб і сейбіт, і жнец разам радаваліся.
бо хто сее ў цела сваё, з цела і пажне знішчэнне; а хто сее ў дух, з духа пажне жыццё вечнае.
Усякае пакаранне цяпер падаецца не радасцю, а сумам, але пасля навучаным праз яго дасць мірны плод справядлівасці.