ЮДЫ 1:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гора ім, бо пайшлі яны дарогай Каіна, і паддаліся ашуканству за плату, як Балаам, і ў бунце, як Корэ, загінулі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гора ім, бо яны пайшлі шляхам Каіна, паддаліся падману нагароды Білеама, і ва ўпартасьці загінулі, як Карах. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гора ім, бо ідуць дарогай Каінавай, упадаюць у змусту зьдзірства, як Валаам, і ў зацятасьці гінуць, як Карэй. |
Бо выраз твараў іх абвінавачвае іх; як Садом, абвяшчаюць яны свой грэх і не хаваюць; гора душы іх, бо ліха аддадзена ім назад.
твае чужаложніцтвы і ржанне тваё, ліхота распусты тваёй; на ўзгорках і ў полі бачыў Я агіднасці твае. Гора табе, Ерузалім, не ачысцішся! Дакуль жа?»
Народ Мой, узгадай, прашу, што наважыў зрабіць Балак, цар Мааба, і што адказаў яму Балаам, сын Бэора? Што рабілася ад Сэтыма аж да Галгала, каб спазнаў ты справядлівасць Госпада!»
Гора неразумнаму майму пастуху, які пакідае статак! Хай меч упадзе на яго плячо і на яго правае вока; хай ссохне сухатою яго рука, і правае вока яго хай цалкам зацягне цемраю».
Ці ж не яны за намовай Балаама псавалі сыноў Ізраэля і нявернымі зрабілі вас перад Госпадам праз Пэгора? Таму і знішчаны быў народ Госпадаў.
«Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсайда! Бо каб у Тыры і Сідоне адбыліся такія цуды, якія адбыліся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і попеле навярнуліся.
таму што не захацелі яны выйсці вам насустрач з хлебам і вадой, калі вы ішлі з Егіпта, ды набылі супраць цябе Балаама, сына Бэора, з Пэтора ў Арам-Нагараіме, каб цябе праклінаў.
Праз веру Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сведчанне, што ён справядлівы. Бо Бог засведчыў пра яго дары, і праз яе нават памерлы гаворыць.
сышоўшы з простага шляху, заблукалі ды пайшлі дарогай Балаама Басорава, які ўзлюбіў плату за несправядлівасць,
Не як Каін: ён быў ад ліхога і забіў брата свайго. А чаму яго забіў? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата яго – справядлівыя.
Аднак трохі маю супраць цябе, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Балаама, які вучыў Балака пасылаць згаршэнне на сыноў Ізраэлевых, каб елі ахвяраванае балванам і займаліся распустай.