Ці ж не гэтак зрабілі бацькі вашыя, і Бог наш навёў на нас і на гэты горад усякія няшчасці? І вы павялічваеце гнеў Яго на Ізраэль, зневажаючы суботу!»
ЭЗДРЫ 9:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І па ўсім гэтым, што прыйшло на нас дзеля найгоршых нашых учынкаў і дзеля злачынства нашага вялікага, бо Ты, Божа наш, не асудзіў нас паводле правіннасцей нашых, і даў нам збаўленне, як маем сёння, Біблія (пераклад А.Бокуна) І пасьля ўсяго, што прыйшло на нас за ўчынкі ліхія нашыя і за правіны вялікія нашыя, — бо Ты, Божа наш, пакараў нас менш, чым беззаконьні нашыя, і даў нам [захаваць] рэшту, — Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пасьля ўсяго, што спасьцігла нас за благія ўчынкі нашыя і за вялікую віну нашую - бо Ты, Божа наш, пашкадаваў нас не па меры беззаконьня нашага і даў нам такое збавеньне. |
Ці ж не гэтак зрабілі бацькі вашыя, і Бог наш навёў на нас і на гэты горад усякія няшчасці? І вы павялічваеце гнеў Яго на Ізраэль, зневажаючы суботу!»
Дык цяпер, Божа наш, вялікі, магутны і страшны, захоўваючы запавет і міласэрнасць, хай не будуць малымі ў Цябе ўсе беды, што наведалі нас, цароў нашых, і князёў нашых, і святароў нашых, і прарокаў нашых, і бацькоў нашых ды ўвесь народ Твой, ад дзён цароў асірыйскіх аж па гэты дзень.
каб паказаў Ён табе таямніцы мудрасці і патаемныя рады Яго, — ты б зразумеў, што многа менш Ён патрабуе ад цябе, чым заслугоўвае правіннасць твая.
«Пачуў я, о Госпадзе, чутку ад Цябе і ўшанаваў я, Госпадзе, справу Тваю. Ажыццяві яе сярод гадоў, дай пазнаць сярод гадоў. Калі загневаешся — помні пра міласэрнасць Сваю!