каб пашукаў ты ў хроніках бацькоў тваіх, і знайшоў у гэтых хроніках, і даведаўся, што гэты горад бунтарны і шкоду прынёс царам і правінцыям, і што падымаюцца ў ім бунты з даўніх часоў; дзеля таго і зруйнаваны быў гэты горад.
ЭЗДРЫ 6:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады цар Дарый загадаў, і праверылі ў рукапісах скарбоўні, што ў Бабілоне, Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады валадар Дарый даў загад, і шукалі ў Бабілоне, у доме кнігаў, дзе складаюць скарбы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады цар Дарый даў загад, і шукалі ў Вавілоне ў кнігасховішчы, куды складвалі скарбы. |
каб пашукаў ты ў хроніках бацькоў тваіх, і знайшоў у гэтых хроніках, і даведаўся, што гэты горад бунтарны і шкоду прынёс царам і правінцыям, і што падымаюцца ў ім бунты з даўніх часоў; дзеля таго і зруйнаваны быў гэты горад.
І мною быў выдадзены загад, і шукалі, і знайшлі, што гэты горад ад даўніх часоў паўставаў супраць цароў і што падымаліся ў ім бунты і паўстанні;
Такім чынам, цяпер, калі мае цар на тое добрую волю, хай праверыць у царскай скарбоўні, якая ў Бабілоне, ці дазволіў цар Кір пабудову дома Божага ў Ерузаліме, і рашэнне цара ў гэтай справе хай будзе пераслана нам».
І сем дзён з радасцю святкавалі ўрачыстасць праснакоў, бо суцешыў іх Госпад і звярнуў да іх сэрца цара Асірыі, каб дапамагчы іх рукам у пабудове дома Госпада, Бога Ізраэля.
Мною выдадзена пастанова, што, калі хто ў маім царстве з народа Ізраэля, ці то са святароў яго, ці з левітаў захоча ісці ў Ерузалім, хай ідзе з табой.
Ахвяры і прынашэння не захацеў Ты, але цела мне прыгатаваў. Цэласпалення нават за грэх не патрабаваў Ты,
А пра Ёакіма, цара Юдэйскага, скажаш: гэта кажа Госпад: “Ты спаліў гэты скрутак, кажучы: “Чаму напісаў ты ў ім абвестку: напэўна, прыйдзе цар Бабілона, і знішчыць гэтую зямлю, і вынішчыць з яе людзей і жывёлу?”
І ўзяў Ярэмія іншы скрутак, і даў яго Баруху, сыну пісара Нэрыі, які напісаў на ім з вуснаў Ярэміі ўсе словы кнігі, якую ў агні спаліў Ёакім, цар Юды. І было дадана да іх яшчэ шмат падобных слоў.
І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, з’еж усё, што атрымаеш, з’еж гэты скрутак і ідзі прамаўляць да ізраэльцаў».
Такім чынам, ведай і разумей: ад сказанага слова, што зноў будзе адбудаваны Ерузалім, аж да Правадыра Намашчэнца — сем тыдняў. І пройдуць шэсцьдзесят два тыдні; і зноў будуць адбудаваны плошча і муры, але ў часы прыгнёту.
І ўбачыў я ў правай руцэ Таго, Які сядзіць на пасадзе, кнігу, запісаную ўнутры і звонку, запячатаную на сем пячатак.