Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭЗДРЫ 5:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ліст, які яны паслалі яму, так быў напісаны: «Цару Дарыю — усякі супакой!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Паведамленьне яны паслалі яму, і ў ім было напісана гэтак: «Дарыю, валадару — супакой усялякі!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

У данясеньні, якое яны паслалі яму, вось што напісана: Дарыю цару - усякі мір!

Глядзіце раздзел



ЭЗДРЫ 5:7
8 Крыжаваныя спасылкі  

Цар даслаў адказ: «Кіраўніку Рэгуму, і пісару Самсаю, і іншым, што ўваходзілі ў нараду тых, хто жыў у Самарыі і на зямлі за ракою: “Супакой вам!


Копія ліста, які даслаў Татанай, кіраўнік зямлі за ракой, і Старбузанай, і іх дарадчыкі, і кіраўнікі, якія былі за ракой, цару Дарыю.


Хай ведае цар, што мы хадзілі ў Юдэйскую краіну ў дом Вялікага Бога, які будуецца з квадратнага каменя, і дрэва ўкладаецца ў сцены; і праца гэта робіцца старанна ды расце ў іх руках.


і звярнуліся яны да цара Набукаданосара: «Цару, вечна жыві!


Я, Набукаданосар, цешыўся супакоем у сваім доме і радасцю ў сваім палацы;


І Даніэль адказаў цару: «Цару, вечна жыві!


Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; не як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца ваша, і няхай не ведае страху.


Сам жа Госпад супакою няхай дасць вам супакой заўсёды ўсякім спосабам. Госпад з усімі вамі.