ЭЗДРЫ 5:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)8 Хай ведае цар, што мы хадзілі ў Юдэйскую краіну ў дом Вялікага Бога, які будуецца з квадратнага каменя, і дрэва ўкладаецца ў сцены; і праца гэта робіцца старанна ды расце ў іх руках. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)8 Няхай будзе вядома валадару, што мы хадзілі ў краіну Юдэйскую, да Дому Бога вялікага; і будуюць яго з камянёў вялікіх, і дрэва ўкладаюць у сьцены; і праца гэтая робіцца старанна і з посьпехам у руках іхніх. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)8 Хай будзе вядома цару, што мы хадзілі ў Юдэйскую вобласьць да дома Бога вялікага; і будуецца ён зь вялікіх камянёў, і драўніна ўкладваецца ў сьцены, і праца гэтая робіцца борзда і з посьпехам ідзе ў руках іхніх. Глядзіце раздзел |
У другі год царавання Артаксэркса, вялікага цара, у першы дзень месяца Нісан бачыў сон Мардахэй, сын Яіра, сына Сэмэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна, юдэй, знакаміты чалавек; пражываў ён у горадзе Сузы і спаўняў службу пры царскім двары. І быў у яго сон такі: пачуліся крыкі, гоман і грымоты, і землятрус, і замяшанне страшэннае на зямлі. І вось, два вялікія драконы прыйшлі, гатовыя да бою між сабой; і пачалася страшная бойка іх, і сабраліся народы ў дзень цёмны і ліхі, і паўстала страшэннае замяшанне ў жыхароў зямлі. І забаяліся яны пагібелі, ды прызвалі Бога. І дзеля гэтага іх клічу ўзнікла крыніца невялікая, якая вырасла ў вельмі вялікую раку і расцяклася ў найбагацейшыя воды. З’явілася святло і сонца, і прыніжаныя былі ўзвышаны і знішчылі магутных. Калі Мардахэй убачыў гэты сон, устаўшы з ложка, ён разважаў, што хоча Бог зрабіць; і залегла гэта ў яго душы, пакуль не выявілася.