Вось рашэнне, якое было прынята адносна ўсёй зямлі, і вось рука, выцягнутая над усімі народамі.
САФОНА 3:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Я вынішчыў народы, разбураны ўмацаванні іх; пустымі зрабіў Я вуліцы іх, так што няма каму хадзіць; апусцелыя гарады іх, не засталося ані чалавека, ані жыхара. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Я зьнішчыў народы; зруйнаваў вежы іхнія; зрабіў пустымі вуліцы іхнія, ніхто ня ходзіць [па іх]; спустошыў гарады іхнія, што [там] няма чалавека, няма жыхара [ў іх]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я вынішчыў народы, разбурыў цьвярдыні іхнія; спустошыў вуліцы іхнія, так што ніхто ўжо ня ходзіць па іх; спляжаны гарады іхнія: няма ніводнага чалавека, няма жыхароў. |
Вось рашэнне, якое было прынята адносна ўсёй зямлі, і вось рука, выцягнутая над усімі народамі.
І выйшаў анёл Госпадаў, і забіў у лагеры асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысяч; і абудзіліся раніцай, і вось, усе яны — мёртвыя трупы.
Тады я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» Ён адказаў: «Пакуль не апусцеюць гарады без жыхароў і дом без чалавека, ды пакуль зямля зусім не апусцее».
Хто ёсць чалавек разумны, каб мог зразумець гэта? Ды каму прызначана слова вуснаў Госпада, каб абвясціць гэта: чаму загінула зямля, спалена яна, як пустыня, так што няма каму хадзіць па ёй?
настолькі, што гарады вашы зраблю пустыняй, і спустошу святыні вашы, і не прыму больш найпрыемнейшага паху.
Гора тым, што жывуць на березе мора, народу крыцкаму! Слова Госпада супраць вас, Ханаан, зямля Філістынская: «Я знішчу цябе так, што не застанецца жыхара».
І рассыплю іх па ўсіх народах, якіх не ведалі; і зямля па іх засталася пустыняй, так што ніхто не хадзіў па ёй і не вяртаўся. І перамянілі яны жаданую зямлю ў пустыню».
Ды ўсё гэта адбылося з імі для прыкладу і запісана на павучанне для нас, да якіх наблізілася сканчэнне вякоў.
А гэтыя падзеі сталі прыкладам нам, каб не былі мы ахвотныя да зла, як яны ахвотныя былі.
Глядзіце, вось я падзяліў між вас жэрабем як уласнасць для вашых пакаленняў тыя народы, якія трэба яшчэ заваяваць, таксама, як і ўсе, якія я вынішчыў ад Ярдана аж па Вялікае мора на захадзе.