«Сатру чалавека, якога стварыў, з твару зямлі, ад чалавека да жывёлы, аж да паўзуна, аж да птушкі паднебнай. Шкада Мне, што стварыў іх».
САФОНА 1:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) знішчу людзей і жывёлу, знішчу птушак паднебных і рыб марскіх. І загінуць бязбожнікі, і знішчу людзей з аблічча зямлі, — кажа Госпад. Біблія (пераклад А.Бокуна) Забяру чалавека і скаціну, забяру птушак нябесных і рыбу марскую, і спакусы бязбожнікаў; і зьнішчу чалавека з аблічча зямлі, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) зьнішчу людзей і быдла, зьнішчу птушак нябесных і рыб марскіх, і спакусы разам зь бязбожнымі; зьнішчу людзей з улоньня зямлі, кажа Гасподзь. |
«Сатру чалавека, якога стварыў, з твару зямлі, ад чалавека да жывёлы, аж да паўзуна, аж да птушкі паднебнай. Шкада Мне, што стварыў іх».
Дзеля таго будзе адпушчана правіннасць Якуба, і гэта будзе поўны вынік адпушчэння граху яго, што ён менавіта аддасць усе камяні ахвярнікавыя на парасціранне, як камяні вапнавыя, каб не стаялі больш святыя гаі і ідалы.
Тады я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» Ён адказаў: «Пакуль не апусцеюць гарады без жыхароў і дом без чалавека, ды пакуль зямля зусім не апусцее».
Дакуль жа будзе смуткаваць зямля і трава ў кожнай мясцовасці будзе высыхаць дзеля злачыннасці жыхароў яе? Пагінулі звяры і птушкі, бо [тыя] казалі: «Бог не ўбачыць, што з намі будзе».
Бо, вось, ідзе супраць яго народ з Поўначы, які заменіць зямлю іх на пустыню, і ніхто не будзе жыць у ёй, ад чалавека да жывёлы, усе падымуцца і сыдуць.
Таму вось што кажа Госпад Бог: «Вось жа, гнеў Мой і абурэнне Маё выліваецца на гэтае месца, на людзей і на жывёлу, на палявыя дрэвы і на плады зямлі, узгарыцца ён і не затухне».
У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі.
За тое, што яны служылі ім перад іх ідаламі і сталі для дому Ізраэля перашкодай з-за граху, таму падняў Я руку Сваю супраць іх, — кажа Госпад Бог, — мусяць яны адпакутаваць за сваю правіннасць.
Срэбра сваё яны выкінуць на вуліцу, і золата іх стане смеццем; іх срэбра і золата не зможа вызваліць іх у дзень абурэння Госпада: голаду свайго ім не заспакояць, ані не запоўняць сваё нутро, бо яно было для іх прычынай злачыннасці.
Забярыце з сабою словы і навярніцеся да Госпада; кажыце Яму: «Прабач нам усю нашу злачыннасць і прымі ўсё добрае, а мы прынясём ахвяру вуснаў нашых.
Вернуцца зноў тыя, што сядзяць у засені Маёй, будуць сеяць пшаніцу і расцвітуць, як вінаградныя кусты, слава іх — як віно лібанскае.
Дзеля таго будзе плакаць зямля, і зняможацца кожны, хто жыве на ёй, жыхар яе са зверам палявым, з птушкай паднебнай, і нават рыбы марскія знікнуць.
“Ды будзе ў той дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — сатру імёны ідалаў з зямлі і не будуць болей памятаць іх; і выганю з зямлі лжэпрарокаў і дух нячысты.
Пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і яны збяруць з Валадарства Яго ўсе згаршэнні і тых, што чыняць беззаконне,
Бо кажу вам: “Не ўбачыце Мяне датуль, пакуль не скажаце: «“Дабраславёны, Хто прыходзіць у імя Госпада”».
Аднак трохі маю супраць цябе, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Балаама, які вучыў Балака пасылаць згаршэнне на сыноў Ізраэлевых, каб елі ахвяраванае балванам і займаліся распустай.