РЫМЛЯНАЎ 15:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я маю чым пахваліцца перад Хрыстом Ісусам адносна Бога; Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык маю пахвалу ў Хрысьце Ісусе ў тым, што Божае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, я магу пахваліцца ў Ісусе Хрысьце тым, што ідзе ад Бога; |
Вялікае спадзяванне ў мяне на вас, вялікая пахвала мне за вас. Я напоўнены суцяшэннем і перапоўнены радасцю ў кожным нашым горы.
Бо мы ёсць абрэзаныя, якія духам служым Богу і хвалімся Ісусам Хрыстом, і не ў целе маем надзею,
Дзеля гэтага Ён павінен быў ва ўсім упадобніцца братам, каб стацца міласэрным і верным Першасвятаром у Бога, каб ачысціць грахі народа,
Бо ўсякі першасвятар, з людзей абраны, для людзей ставіцца ў тым, што Божае, каб складаў дары і ахвяры за грахі,