Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ГАБРЭЯЎ 5:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Бо ўсякі першасвятар, з людзей абраны, для людзей ставіцца ў тым, што Божае, каб складаў дары і ахвяры за грахі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Бо ўсякі першасьвятар, які спаміж людзей бярэцца, дзеля людзей стаўляецца на тое, што Божае, каб прыносіў дары і ахвяры за грахі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Бо кожны першасьвятар зь людзей выбіраны, людзям жа і пастаўляецца на служэньне Богу, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі,

Глядзіце раздзел Копія




ГАБРЭЯЎ 5:1
17 Крыжаваныя спасылкі  

«Вазьмі Аарона і сыноў яго, адзенне іх і алей намашчэння, бычка на ахвяру за грэх, двух бараноў і кош прэсных хлябоў.


Сказаў ён таксама Аарону: «Прыйдзі да ахвярніка і складзі ахвяру за грэх свой, і прынясі ахвяру цэласпалення, і ачысці сябе і народ. І ўчыні ахвяру ад народа і ачысці яго, як загадаў Госпад».


Я маю чым пахваліцца перад Хрыстом Ісусам адносна Бога;


Бо я перш перадаў вам тое, што і я прыняў, што Хрыстос памёр за нашы грахі паводле Пісання,


І кожны святар штодзень служыць і часта складае тыя самыя ахвяры, якія ніяк не могуць зняць грахоў.


Ён жа, склаўшы адну ахвяру за грахі, навек сядзіць праваруч Бога,


Праз веру Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сведчанне, што ён справядлівы. Бо Бог засведчыў пра яго дары, і праз яе нават памерлы гаворыць.


Дзеля гэтага Ён павінен быў ва ўсім упадобніцца братам, каб стацца міласэрным і верным Першасвятаром у Бога, каб ачысціць грахі народа,


Які не мае патрэбы, як першасвятары, складаць штодзень ахвяры перш за свае злачынствы, а пасля – за злачынствы народа, бо гэта Ён зрабіў раз назаўсёды, складаючы Самога Сябе.


Кожны святар ставіцца, каб складаць дары і ахвяры, таму трэба было, каб і Гэты меў нешта для ахвяры.


Калі б Ён заставаўся на зямлі, то не быў бы святаром, таму што ёсць тут святары, што складаюць дары паводле закону.


Гэта сімвал цяперашняга часу, калі складаюцца разам дары і ахвяры, якія не могуць зрабіць дасканалым паводле сумлення таго, які служыць,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы