Тады Госпад адкінуў усё пакаленне Ізраэля, і вынішчыў іх, і аддаў у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад Свайго аблічча ўжо з таго часу,
ПСАЛТЫР 80:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаму ж разбурыў Ты агароджу яго, і абіраюць яго ўсе, што міма ідуць дарогай? Біблія (пераклад А.Бокуна) Чаму Ты раскідаў агароджу ейную, і кожны, хто ідзе дарогаю, абрывае яе? Біблія (пераклад В. Сёмухі) таму Я пакінуў іх упартасьці іхняга сэрца, хай ходзяць паводле намераў сваіх. |
Тады Госпад адкінуў усё пакаленне Ізраэля, і вынішчыў іх, і аддаў у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад Свайго аблічча ўжо з таго часу,
Абрабавалі яго ўсе, што праходзілі дарогай, стаўся ён пасмешышчам для сваіх суседзяў.
І вось цяпер пакажу вам, што Я зраблю з вінаграднікам Маім. Разбяру агароджу яго, і ён будзе на знішчэнне, зруйную плот яго, і ён будзе на стаптанне.
Выйшаў леў са свайго логавішча, і нішчыцель народаў узрушыўся. Выйшаў ён з месца свайго, каб перамяніць зямлю тваю ў пустыню; гарады твае будуць спустошаны і застануцца без жыхароў.
Дзеля таго нішчыць іх леў з лесу, воўк пустыні выгубляе іх, пантэра будзе цікаваць каля гарадоў іх, кожны, хто выйдзе з іх, будзе разарваны, бо павялічыліся грахі іх, узмацніліся іх адступніцтвы.
З’еў мяне, спустошыў мяне Набукаданосар; цар Бабілона адкінуў мяне, як пустую пасудзіну, як цмок, праглынуў мяне, напоўніў жывот свой маімі асалодамі, і выпхнуў мяне.
І зроблены быў вылам у муры горада, і ўсе ваяры пабеглі з горада і ўцяклі ноччу праз браму між падвоенымі мурамі, якая вядзе ў царскі сад, а халдэі былі вакол горада. І выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.
І ў гневе вырваны быў ён і кінуты на зямлю, і вецер гарачы высушыў плады яго; была паламана і ссушана галіна моцы яго, агонь з’еў яе.
Шчыт герояў яго — чырвоны: ваяры войска адзеты ў пурпур; агнём блішчаць калясніцы ў дзень падрыхтоўкі да бою, і варушацца вершнікі.