Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 78:52 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ён правёў, як авечак, народ Свой, і правёў іх, быццам статак, па пустыні.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І вывеў, як авечак, народ Свой, і вёў іх, як статак, праз пустыню.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 78:52
11 Крыжаваныя спасылкі  

І слупам воблачным павёў Ты іх удзень, і слупам агню быў для іх ноччу, каб асвятляць ім дарогу, якой ішлі.


Ведайце, што Сам Госпад — гэта Бог; Ён стварыў нас, дык мы Яго, мы — народ Яго і авечкі пашы Яго.


І вывеў іх з серабром і золатам, і не было ў іх пакаленні хворага.


У моры дарога Твая, і сцежкі Твае — па шматлікіх водах; і сляды Твае не пазнаюцца.


бо Ён ёсць Бог наш, мы ж народ пашы Яго і авечкі рукі Яго. О, каб вам сёння


Як пастыр, пасе статак Свой, зганяе рукою Сваёй ягнят ды прыціскае іх да грудзей Сваіх; Сам носіць матак».