І прыпамінаў сабе, што яны — толькі цела, подых імклівы і незваротны.
бо памятаў, што яны — цела, вецер, які адыходзіць і ня вернецца.
І сказаў Бог: «Не вечна будзе прабываць Дух Мой у чалавеку, бо ён — цела; будзе дзён яго сто дваццаць гадоў».
Успомні, прашу, што Ты апрацоўваў мяне, як гліну, і вернеш мяне ў парахно?
Я ў роспачы; жыць болей я ўжо не буду. Злітуйся нада мной, бо дні мае — нішто.
Памятай, што жыццё маё — подых ветру і маё вока не вернецца, каб пабачыць дабро.
Тое, што нарадзілася з цела, ёсць цела, а што нарадзілася з Духа, ёсць дух.
вы не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё ваша. Бо яно – пара, што на хвіліну з’яўляецца, а потым прападае.