Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 58:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ці на самай справе, о магутныя, прамаўляеце вы справядліва, ці па праўдзе судзіце вы сыноў чалавечых?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ці сапраўды маўчаньнем прамаўляеце праведна? Ці справядліва судзіце сыноў чалавечых?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Вызваль мяне ад маіх ворагаў, Божа мой! абарані мяне ад тых, што на мяне паўстаюць,

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 58:2
14 Крыжаваныя спасылкі  

выгубі патомства іх з зямлі і семя іх з ліку сыноў чалавечых.


Псальм. Асафа. Бог падымаецца на божым сходзе, пасярод багоў праводзіць суд.


Ці ж будзе з Табою сябраваць пасад несправядлівасці, які пад выглядам прыказання творыць пакуту?


І яшчэ ўбачыў я пад сонцам: на месцы суда там бязбожнасць, і на месцы справядлівасці там несправядлівасць;


Гора тым, хто ўслаўляе законы ліхія і хто піша пастановы несправядлівыя,


Сцежка справядлівага — правільная, Ты раўняеш правільную сцежку справядлівага.


У цябе прынялі падарункі, каб праліваць кроў, ты ўзяў працэнты і займаешся ліхвярствам, і дзеля карысці ўзвёў паклёп на блізкіх сваіх, і пра Мяне забыўся”, — кажа Госпад Бог.


Князі яе сярод яе, як ваўкі, што раздзіраюць здабычу; яны разліваюць кроў, забіваюць людзей, каб атрымаць карысць несправядлівую.


А цяпер нахабнікаў мы называем шчаснымі, бо адбудаваліся людзі бязбожныя, і спакусілі Бога, і засталіся цэлымі”.