ПСАЛТЫР 142:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выведзі душу маю з вязніцы, каб вызнаваць мне імя Тваё; акружаць мяне справядлівыя, калі Ты дасі мне адплату. Біблія (пераклад А.Бокуна) Зваж на галашэньне маё, бо вельмі я зьнямогся; ратуй Ты мяне ад тых, што перасьледуюць мяне, бо яны дужэйшыя за мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хутчэй пачуй мяне, Госпадзе: дух мой зьнемагае; не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб я не спадобіўся тым, што ў магілу ідуць. |
Тыя, што шануюць Цябе, убачаць мяне і ўзвесяляцца, бо трывала ўсклаў я надзею на словы Твае.
Я ж спадзяюся на міласэрнасць Тваю. Радуецца сэрца маё з выратавання Твайго, заспяваю я Госпаду, Які даброты даў мне.
Паэма. Давідава, калі быў ён у пячоры. Маленне. Голасам маім усклікаю я да Госпада, голасам маім малю я Госпада;
дзеля імя Твайго, Госпадзе, захавай мяне жывым. У справядлівасці Тваёй выведзі з бед душу маю
Буду цешыцца і радавацца ў міласэрнасці Тваёй, бо Ты глянуў на пакорлівасць маю; Ты даведаўся пра патрэбы душы маёй.
Але непрыяцелі мае жывуць, і яны сталі дужэйшымі, і памножыліся тыя, што ненавідзяць мяне несправядліва.
ГЭТ. Злітуйся нада мной, Госпадзе, паглядзі на прыгнёт мой ад ворагаў маіх, — Ты ўзносіш мяне ад брамы смерці,
Дух Госпада Бога нада мною, таму Госпад мяне намасціў, каб прапаведаваў добрую вестку ўбогім; паслаў мяне лячыць раны зламаным сэрцам, абвяшчаць палонным свабоду, а вязням — вызваленне,
але Бог уваскрасіў Яго, вызваліўшы ад пакут смерці, бо немагчыма было, каб яна авалодала Ім.
Вось жа, мы называем шчаснымі тых, што вытрывалі. Вы чулі пра трываласць Ёва ды бачылі, што здзейсніў Госпад, бо Госпад вельмі міласэрны і літасцівы.