Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 134:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Падыміце рукі вашы да святыні і дабраслаўляйце Госпада.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Узьнімеце рукі вашыя да сьвятыні і дабраслаўляйце ГОСПАДА!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

усе, хто стаіць у доме Гасподнім, у дварах Бога нашага.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 134:2
10 Крыжаваныя спасылкі  

І Эздра дабраславіў Госпада, Бога магутнага; і ўвесь народ, падымаючы свае рукі, адказаў: «Амін, амін». І пакланіліся, і ўпалі, тварам дакранаючыся да зямлі, перад Богам


Хай малітва мая накіруецца да Цябе, як кадзіла, а паднятыя рукі мае, як вячэрняя ахвяра.


У знак нявіннасці абмыю я рукі мае і абыду кругом ахвярнік Твой, Госпадзе,


Выслухай голас малення майго, калі ўсклікаю да Цябе, калі ўздымаю рукі мае да святой святыні Тваёй.


Божа, Ты — мой Бог, перад Табою я чуваю ад світання. Сасмягла па Табе душа мая, Цябе запатрабавала цела маё ў зямлі пустыннай, ссохлай і бязводнай.


Бо міласэрнасць Твая лепшая за жыццё. Вусны мае будуць хваліць Цябе.


У жыцці маім дабраслаўляю Цябе, у імя Тваё падымаю я рукі мае.


Паўстань, лямантуй уночы, на пачатку варты ранняй, вылівай, як ваду, сэрца сваё ў прысутнасці Госпада; падымай да Яго рукі свае, за душу дзетак тваіх, якія млелі ад голаду на рагу вуліц усіх.


Падымем сэрцы нашы разам з рукамі да Госпада ў неба.


Дык хачу, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі без гневу і спрэчак.