Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 126:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Вялікае ўчыніў Госпад з намі: сталіся мы радаснымі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Вялікае ГОСПАД з намі ўчыніў, і мы былі радасныя.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Вось спадчына ад Госпада: дзеці; узнагарода Ягоная - плод ад улоньня.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 126:3
19 Крыжаваныя спасылкі  

Дзеля таго будуць славіць Цябе, Госпадзе, паміж паганамі і імю Твайму прагавару псальм.


Хай занямеюць вусны ілжывыя, якія нягодныя рэчы гавораць з пыхаю і пагардай супраць справядлівага.


Але ж Бог знясе галовы Сваім непрыяцелям, валасатую чупрыну — тым, хто трывае ў сваіх злачынствах.


І скажуць у той дзень: “Вось Ён, Той Самы Бог наш, мы чакалі Яго, каб Ён збавіў нас; Той Самы Госпад, мы трымаліся Яго: будзем цешыцца і радавацца са збаўлення Яго”».


Убачыце, і будзе радавацца сэрца ваша, і косці вашы набяруць свежасці, як мурог, ды рука Госпадава аб’явіцца на паслугачах Яго, а гнеў — на Яго ворагах.


і таго, што з поўначы, Я аддалю ад вас далёка, і выганю яго ў зямлю сухую і спустошаную, пярэднюю дружыну яго — да ўсходняга мора, а заднюю — да мора заходняга». І падымецца ад іх смурод, і застанецца гнілізна па іх, бо ўчыніў Ён вялікае.


Не бойся, зямля! Радуйся і весяліся, бо вялікае ўчыніў Госпад.


І сказала Марыя: «Узвялічвае душа Мая Госпада,


бо зрабіў Мне вялікае Магутны, і святое імя Яго,


І пачуў я голас магутны на небе, які казаў: «Цяпер настала збаўленне і моц, і Валадарства Бога нашага і ўлада Хрыста Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ўночы.