Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 119:97 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

МЭМ. Як жа палюбіў я закон Твой, Госпадзе; цэлы дзень — роздум мой [пра яго].

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Як я люблю Закон Твой! Увесь дзень ён у думках маіх!

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 119:97
14 Крыжаваныя спасылкі  

але ў законе Божым воля яго, і пра закон Яго разважае ён днём і ноччу.


САМЭК. Ненавіджу я двудушных, а люблю закон Твой.


Дзеля таго люблю я загады Твае больш за чыстае золата,


Спасцігаю прыказанні Твае і аглядаю шляхі Твае.


Госпадзе, люблю Твае прыказанні, з міласэрнасці ўхавай мяне жывым.


Шчодры супакой тым, што любяць закон Твой, і няма для іх спакушэння.


Дапільнавалася душа мая сведчанняў Тваіх, і палюбіў я іх надзвычайна.


І буду захапляцца загадамі Тваімі, бо люблю іх.


Падымаю рукі мае да загадаў Тваіх, якія люблю; і буду спасцігаць пастанаўленні Твае.


Зручных выпадкаў шукае той, хто жадае пазбавіцца сябра; раздражняе яго ўсякая парада.


бо ўвойдзе мудрасць у сэрца тваё, і веды спадабаюцца душы тваёй.


і мае яго пры сабе і чытае яго праз усе дні жыцця свайго, каб навучыўся шанаваць Госпада, Бога свайго, і захоўваць словы гэтага закону і гэтыя прыказанні, ды тое, што загадана ў законе.


Няхай не адыдзе гэтая кніга закону ад вуснаў тваіх, але будзеш разважаць над ёй удзень і ўначы, каб пільнаваць і выконваць усё, што напісана ў ёй: тады будуць найшчаснейшыя дарогі твае і будзеш мець поспех.