Пасля гэтых падзей Бог захацеў выпрабаваць Абрагама і сказаў яму: «Абрагаме!» Ён адказаў: «Вось я».
ПСАЛТЫР 11:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад выпрабоўвае справядлівага і бязбожніка; таго ж, хто любіць несправядлівасць, ненавідзіць душа Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАД выпрабоўвае праведніка, але бязбожніка і таго, які любіць няправасьць, ненавідзіць душа Ягоная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) тых, што кажуць: «языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?» |
Пасля гэтых падзей Бог захацеў выпрабаваць Абрагама і сказаў яму: «Абрагаме!» Ён адказаў: «Вось я».
Выпрабуй сэрца маё і наведай ноччу [мяне]; агнём паспытай мяне, — і не знойдзеш беззаконня ўва мне.
Выпрабуй мяне, Госпадзе, і ўчыні мне іспыт, растапі [мне] вантробы мае і сэрца маё.
і несправядлівыя не застаюцца перад вачамі Тваімі. Ненавідзіш Ты ўсіх, што чыняць беззаконнасць,
Госпад судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле справядлівасці маёй і паводле незласлівасці маёй, якая ёсць ўва мне.
Мая спадчына сталася для Мяне, як леў у лесе; яна падняла супраць Мяне голас свой, таму Я зненавідзеў яе.
А Ты, Госпад Магуццяў, выпрабоўваеш справядлівага і бачыш ныркі і сэрца. Прашу, хай пабачу я помсту Тваю над імі, Табе бо даручыў я справу сваю.
І на працягу аднаго месяца забіў трох пастухоў, і абрыдлі яны душы маёй; а іх душа адвярнулася ад мяне.
і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад — Бог мой”.
і сядзе Ён растапляць і ачышчаць срэбра, і Ён ачысціць сыноў Левія і працэдзіць іх, як золата і як срэбра, і стануць яны складаць Госпаду ахвяры справядліва.
Шчасны чалавек, які выстаіць у спакусе, бо па выпрабаванні атрымае вянок жыцця, які абяцае Бог тым, што любяць Яго.
каб выпрабаваная ваша вера выявілася шмат даражэйшай за золата – яно, хоць і выпрабавана ў агні, ды ідзе на загубу, – на славу, пахвалу і гонар пры з’яўленні Ісуса Хрыста.
Дарагія! Не дзівіцеся агню, які дзеля выпрабавання вам з’явіўся, як бы што нечаканае вас напаткала,