І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і нашчадкамі тваімі па табе ў пакаленнях іх як вечнае пагадненне, каб Я быў Богам тваім і па табе Богам нашчадкаў тваіх.
ПСАЛТЫР 105:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памятае Ён вечна пра Свой запавет, пра абяцанне, якое даў Ён на тысячу пакаленняў, Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён памятае на вякі запавет Свой, слова, якое загадаў на тысячу пакаленьняў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Ён уратаваў іх дзеля імя Свайго, каб паказаць магутнасьць Сваю. |
І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і нашчадкамі тваімі па табе ў пакаленнях іх як вечнае пагадненне, каб Я быў Богам тваім і па табе Богам нашчадкаў тваіх.
вандруй па ёй, а Я буду з табой і буду дабраслаўляць цябе. Бо табе і твайму патомству Я дам усю гэтую зямлю, выконваючы прысягу, якую даў твайму бацьку Абрагаму,
І казаў я: «Прашу Цябе, Госпадзе, Божа Нябесны, Божа магутны і вельмі страшны, Які пільнуе запавет і аказвае міласэрнасць тым, хто любіць Цябе ды захоўвае Твае прыказанні;
І ўспомніў на шчасце іх пра запавет Свой і пашкадаваў іх паводле бязмежнай міласэрнасці Сваёй.
ФЭ. Паслаў Ён адкупленне народу Свайму, САДЭ. пастанавіў навечна запавет Свой, КОФ. святое і шаноўнае імя Яго.
І пачуў Ён стагнанне іх, і прыгадаў дагавор, які заключыў з Абрагамам, Ізаакам і Якубам;
каб Я выканаў прысягу, якою прысягнуў бацькам вашым, што дам ім зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, як гэта ёсць сёння”». І прамовіў я ў адказ: «Амін, Госпадзе».
І маліўся да Госпада Бога, і прызваў, і казаў: «О Госпадзе, Божа вялікі і страшны, Які пільнуеш запавет і міласэрнасць да тых, што Цябе шануюць і пільнуюць Твае прыказанні!
Ты выявіш Тваю вернасць Якубу, міласэрнасць — Абрагаму, як прысягаў бацькам нашым у дні старадаўнія.
Калі вы будзеце слухаць гэтыя загады, берагчы іх і выконваць, то і Госпад, Бог твой, зберажэ для цябе запавет і міласэрнасць, аб якой прысягаў бацькам тваім,
але дзеля таго, што Госпад палюбіў вас і захаваў запавет, якім прысягнуў бацькам вашым, вывеў Ён вас рукой дужай і выкупіў цябе з дому няволі, з рукі фараона, цара Егіпта.
І ведай, што Госпад, Бог твой, і ёсць Сам Бог, Бог верны, Які зберагае запавет і міласэрнасць да тых, хто любіць Яго, і да тых, якія пільнуюць загады Яго, на тысячы пакаленняў,
І даў Госпад Ізраэлю ўсю зямлю, якую прысягнуў даць бацькам іх, і яны атрымалі яе ва ўладанне і абжыліся на ёй.