ПЛАЧ 3:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памяць памятлівая, і нішчэе ўва мне душа мая. Біблія (пераклад А.Бокуна) Узгадваючы, узгадвае [пра Цябе] і гнецца ў-ва мне душа мая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цвёрда памятае гэта душа мая і ападае ўва мне. |
Госпад прасвятляе сляпых, Госпад выпрастоўвае сагнутых, Госпад любіць справядлівых.
Уздрыгваюць косці мае, а тыя, што прыцясняюць мяне, зняважылі мяне і кажуць мне штодзень: «Дзе Бог твой?»
Чаму ты смутная, душа мая, і чаго трывожышся ўва мне? Май надзею ў Богу, бо я ўсё роўна буду вызнаваць Яго: «Збаўленне аблічча майго» і «Бог мой».