І пачулі гэта Санабалат Хараніт і Тобія, паслугач аманіцянскі, ды засумавалі яны вялікім смуткам, што прыбыў чалавек, які турбуецца пра сыноў Ізраэля.
НЭЭМІІ 6:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, сталася: калі пра гэта пачулі ўсе ворагі нашы і калі ўсе пагане, што былі вакол нас, убачылі, тады ўпалі яны ў вачах сваіх і пазналі, што гэта праца выканана Богам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі пачулі [пра гэта] ўсе ворагі нашыя, і ўбачылі [гэта] ўсе народы, якія вакол нас, яны былі моцна паніжаныя ў вачах сваіх і даведаліся, што Богам нашым была зробленая праца гэтая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі пачулі пра гэта ўсе няпрыяцелі нашыя, і ўбачылі гэта ўсе народы, якія вакол нас, тады яны вельмі ўпалі ў вачах сваіх і спазналі, што гэта дзея зроблена Богам нашым. |
І пачулі гэта Санабалат Хараніт і Тобія, паслугач аманіцянскі, ды засумавалі яны вялікім смуткам, што прыбыў чалавек, які турбуецца пра сыноў Ізраэля.
Сталася ж, калі Санабалат пачуў, што мы адбудоўваем мур, ён раззлаваўся і меў вельмі вялікую прыкрасць, і кпіў з юдэяў,
Сталася ж, калі Санабалат, і Тобія, і арабы, і аманіцяне ды азотцы пачулі, што мур ерузалімскі паспяхова адбудоўваецца і што пашкоджанні пачалі выпраўляцца, то ўзлаваліся дужа;
Але і ў тыя дні многа лістоў было паслана магнатамі юдэйскімі да Тобіі, і ад Тобіі прыходзілі да іх.
Тады вусны нашыя былі поўныя смеху, а язык наш — радасці. Тады гаварылі між паганаў: «Вялікае ўчыніў з імі Госпад».
і затрымаў Ён колы калясніц, так што з цяжкасцю рухаліся яны. І казалі егіпцяне: «Уцячэм ад Ізраэля! Бо Госпад змагаецца за іх супраць нас».
І будзе ён Мне імем, і радасцю, і хвалою, і весялосцю перад усімі народамі зямлі, якія пачуюць пра ўсе дабрадзействы, якія ім задумаў зрабіць. І будуць яны баяцца і дрыжаць дзеля ўсяго дабра і ўсялякага супакою, які Я ўчыню ім”.
Няма варажбы ў Якуба, ані прадказанняў у Ізраэля. У свой час будзе сказана Якубу і Ізраэлю, што зрабіў Бог.
І цяпер кажу вам: адступіцеся ад гэтых людзей, і пакіньце іх у супакоі, і адпусціце іх. Бо калі гэты намер і дзейнасць ад людзей паходзіць, будзе знішчана,
І, гэта чуючы, мы баімся, і млее сэрца наша, і займае дух нам дзеля вашага надыходу; бо Госпад, Бог ваш, Ён — Бог у небе высока і на зямлі нізка.
«Я ведаю, што Госпад аддаў вам гэтую зямлю, і жах перад вамі ахапіў нас, і ўсе жыхары зямлі самлелі перад вамі.
Такім чынам, усе цары амарэяў, якія пражывалі за Ярданам на заходнім баку, і ўсе цары Ханаана, якія валодалі землямі, блізкімі да Вялікага мора, пачулі, што Госпад высушыў воды Ярдана перад сынамі Ізраэля, аж пакуль яны не пераправіліся; аслабела ў іх сэрца, і страцілі яны адвагу перад сынамі Ізраэля.