Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 6:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Але і ў тыя дні многа лістоў было паслана магнатамі юдэйскімі да Тобіі, і ад Тобіі прыходзілі да іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І таксама ў тыя дні множыла шляхта Юдэі лісты свае, якія пасылалі Товіі, і ад Товіі [лісты] прыходзілі да іх,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Звыш таго ў тыя дні знакамітыя Юдэі многа пісалі лістоў, якія пасылаліся Товію, а лісты Товіі прыходзілі да іх.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 6:17
8 Крыжаваныя спасылкі  

А адзін з сыноў Ёяды, сына першасвятара Эліясіба, быў зяцем Санабалата з Харона, якога я выгнаў ад сябе.


А нейкі час перад тым быў святар Эліясіб, кіраўнік над камораю дома Бога нашага і сваяк Тобіі;


і каля яго адбудавалі тэкуэнцы, магнаты ж іх не схілілі свае каркі ў працы для Госпада свайго.


І я разважыў у сваім сэрцы і строгую вымову зрабіў магнатам і кіраўнікам, і казаў ім: «Усе вы бераце з братоў сваіх ліхву!» І я склікаў супраць іх вялікі сход


Такім чынам, сталася: калі пра гэта пачулі ўсе ворагі нашы і калі ўсе пагане, што былі вакол нас, убачылі, тады ўпалі яны ў вачах сваіх і пазналі, што гэта праца выканана Богам.


Бо многія ў Юдэі звязаліся прысягай з ім, бо быў ён зяцем Сахэніі, сына Арэ, і Ёганан, сын яго, узяў дачку Масалы, сына Барахіі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы