Але горад быў вельмі абшырны і вялікі, і народа ў ім было мала, і не было адбудаваных дамоў.
НЭЭМІІ 11:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А народ дабраславіў усіх людзей, якія добраахвотна вырашылі жыць у Ерузаліме. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дабраславіў народ усіх тых, якія дабраахвотна вырашалі жыць у Ерусаліме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дабраславіў народ усіх, якія з добрай волі згадзіліся жыць у Ерусаліме. |
Але горад быў вельмі абшырны і вялікі, і народа ў ім было мала, і не было адбудаваных дамоў.
Дабраславенства таго, каму была наканавана смерць, сыходзіла на мяне, і сэрца ўдавы рабіў я радасным.
За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
Прасіце таго, што [прыносіць] супакой Ерузаліму: «Хай жывуць у супакоі тыя, што любяць Цябе!
але зараз жа аддай яму да захаду сонца, каб спаў ён у адзенні сваім і дабраслаўляў цябе і каб меў ты справядлівасць перад абліччам Госпада, Бога твайго.
Сэрца маё любіць князёў Ізраэля. Тыя, хто добраахвотна ахвяраваў сябе за народ, дабраслаўляйце Госпада!