А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.
МАЦЬВЕЯ 5:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы – святло свету. Не можа схавацца горад, што размешчаны на версе гары. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вы - сьвятло сьвету: ня можа схавацца горад, які стаіць на версе гары. |
А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.
“Гэта кажа Госпад Бог: “Вось Ерузалім! Памясціў Я яго між паганамі, і ён акружаны чужымі краінамі.
Пакуль маеце святло, верце ў святло, каб былі вы сынамі святла». Гэта сказаў Ісус і адышоў, ды схаваўся ад іх.
Ён быў свяцільняй, якая гарыць і свеціць, але вы толькі хвілінку захацелі пацешыцца святлом яго.
Затым зноў пачаў прамаўляць да іх Ісус, кажучы: «Я святло свету, хто ідзе за Мной, не ходзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця».
Не запрагайцеся з няверуючымі ў адно ярмо. Бо што мае агульнага справядлівасць з несправядлівасцю? Або якая супольнасць святла з цемраю?
каб вам быць без заганы і чыстымі, дзецьмі Божымі без віны паміж народа сапсаванага і крывадушнага, пасярод якога свеціце, як светачы ў свеце,
Таямніца сямі зорак, якія ты ўбачыў у Маёй правай руцэ, і сямі светачаў залатых: сем зорак – гэта сем анёлаў сямі цэркваў, а сем светачаў – гэта сем цэркваў.
Памятай тады, адкуль ты ўпаў, і навярніся, і выконвай першыя ўчынкі. Інакш бо прыйду да цябе хутка і зрушу твой светач са свайго месца, калі не навернешся.