МАЦЬВЕЯ 28:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды ім загадаў Ісус. Біблія (пераклад А.Бокуна) А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды вызначыў ім Ісус. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адзінаццаць жа вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды загадаў ім Ісус; |
Тады гаворыць ім Ісус: «Не бойцеся. Ідзіце, абвясціце братам Маім, каб пайшлі ў Галілею, і там Мяне ўбачаць».
Ды хутчэй ідзіце, скажыце вучням Яго: “Ён уваскрос з мёртвых і, вось, раней вас ідзе ў Галілею; там Яго ўбачыце”. Вось, я сказаў вам».
якія, калі Ісус быў у Галілеі, хадзілі з Ім і паслугавалі Яму, ды многа іншых, што разам з Ім прыйшлі ў Ерузалім.
Нарэшце паказаўся Ён адзінаццаці, калі яны ўзлягалі пры стале, і дакараў іх за недаверства і закамянеласць сэрца, што не паверылі тым, што бачылі Яго ўваскрослага.
Але ідзіце і паведаміце вучням Яго і Пётры: “Ён ідзе перад вамі ў Галілею. Там Яго ўбачыце, як Ён вам сказаў”».
А мы аказаліся б фальшывымі сведкамі Бога, бо мы сведчым пра Бога, што Ён уваскрасіў Хрыста, Якога не ўваскрашаў, калі мёртвыя не ўваскрасаюць.