Хто спадзяецца на сэрца сваё — той бязглузды, а хто ходзіць мудра — сам будзе збаўлены.
МАЦЬВЕЯ 26:70 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ён зрокся перад усімі, кажучы: «Я не ведаю, што ты кажаш». Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён жа адрокся перад усімі, кажучы: «Ня ведаю, што ты кажаш». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: ня ведаю, што ты кажаш. |
Хто спадзяецца на сэрца сваё — той бязглузды, а хто ходзіць мудра — сам будзе збаўлены.
Страх перад чалавекам ставіць пастку, а хто ўскладае надзею на Госпада — будзе падтрыманы.
Каго, хвалюючыся, баішся, што Мяне пачала падманваць ды забылася пра Мяне? Не помніш пра Мяне ў сэрцы сваім? Няўжо таму, што Я маўчу ад даўнейшага часу, ты Мяне не баішся?
«Сэрца чалавека здрадлівае больш за ўсё астатняе і не даецца вылечыць, хто спазнае яго?
І, вось, адзін з тых, што былі з Ісусам, выцягнуўшы руку, выняў меч свой і, ударыўшы паслугача першасвятара, адсёк яму вуха.
Усё гэта сталася, каб споўніліся Пісанні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
Пётра ішоў за Ім здалёку аж да двара першасвятара. І, увайшоўшы ў сярэдзіну, ён сядзеў з паслугачамі, каб убачыць канец.
А Пётра сядзеў звонку на падворку. Адна ж служка падышла да яго, кажучы: «І ты быў з Ісусам Галілеянінам».
А калі ён выходзіў з дзвярэй, другая ўбачыла яго і гаворыць тым, хто былі там: «І ён быў з Ісусам з Назарэта».
Слушна; адламаны яны дзеля нявер’я, а ты трымаешся верай. Таму не ганарыся, але сцеражыся.
Удзелам жа палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распуснікаў, чараўнікоў, балванапаклоннікаў і ўсіх хлуслівых будзе палымнеючае возера агню і серкі, што ёсць другая смерць».