Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 26:58 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

58 Пётра ішоў за Ім здалёку аж да двара першасвятара. І, увайшоўшы ў сярэдзіну, ён сядзеў з паслугачамі, каб убачыць канец.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

58 Пётар жа ішоў за Ім здалёк аж да панадворку першасьвятара; і, увайшоўшы ў сярэдзіну, сеў з паслугачамі, каб бачыць канец.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

58 А Пётр ішоў сьледам за Ім зводдаль, да двара першасьвятаровага і ўвайшоўшы ў сярэдзіну, сеў са слугамі, каб бачыць канец.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 26:58
10 Крыжаваныя спасылкі  

Тады сабраліся першасвятары і кніжнікі і старэйшыны народа ў палац першасвятара, званага Каяфам,


Пагадзіся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты з ім у дарозе, каб выпадкам не аддаў цябе супраціўнік суддзі, а суддзя не аддаў цябе слузе, і каб не быў ты кінуты ў вязніцу.


І, узяўшы Яго, павялі і прывялі ў дом першасвятара. Пётра ж ішоў за імі здалёк.


А Сімон Пётра стаяў і грэўся. Дык сказалі яму: «Ці і ты не з вучняў Яго?» А ён адрокся і сказаў: «Не!»


Дык калі Яго ўбачылі першасвятары і паслугачы, закрычалі, кажучы: «Укрыжуй, укрыжуй!» Кажа ім Пілат: «Вазьміце вы Яго ды ўкрыжуйце, бо я ў Ім не знаходжу віны».


А калі фарысеі пачулі, што людзі так пра Яго гавораць, дык паслалі фарысеі і першасвятары паслугачоў, каб Яго ўзяць.


Прыйшлі затым паслугачы да першасвятароў і фарысеяў, і тыя сказалі ім: «Чаму вы Яго не прывялі?»


Але паслугачы, пайшоўшы, не знайшлі іх у вязніцы, а вярнуўшыся, паведамілі,


Тады начальнік з паслугачамі пайшоў і прывёў іх, але без прымусу, бо баяліся, каб народ не ўкаменаваў іх саміх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы