І знішчыў Ён усё існае, што было на зямлі, ад чалавека аж да жывёлы, аж да паўзуна і аж да птушак паднебных; усё было вынішчана з зямлі. Застаўся толькі Ной і якія былі з ім у арцы.
МАЦЬВЕЯ 24:39 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і не зразумелі, аж пакуль не прыйшоў патоп і не знішчыў усіх, так будзе і ў прышэсце Сына Чалавечага. Біблія (пераклад А.Бокуна) і не разумелі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, так будзе і ў прыйсьце Сына Чалавечага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і не разумелі, пакуль ня прыйшоў патоп і не забраў усіх, - так будзе і прыход Сына Чалавечага; |
І знішчыў Ён усё існае, што было на зямлі, ад чалавека аж да жывёлы, аж да паўзуна і аж да птушак паднебных; усё было вынішчана з зямлі. Застаўся толькі Ной і якія былі з ім у арцы.
«Пабілі мяне, а мне не было балюча, ударылі мяне, а я нічога не адчуў; калі прачнуся — ізноў буду шукаць гэта».
Ці скажаш: «Я не ведаў гэтага»? Ці ж Той, Хто праглядае сэрца, Сам не разумее? Ведае Той, Хто сочыць за душамі, Ён адплачвае кожнаму за справы яго.
Дык выліў на яго абурэнне гневу Свайго і моцную бітву і спаліў яго наўкола — і той не ўцяміў, і падпаліў яго, а ён не зразумеў.
Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі і тады аддасць кожнаму паводле спраў яго.
А калі Ён сядзеў на Аліўнай гары, прыйшлі вучні да Яго на адзіноце і пыталіся: «Скажы, калі гэта будзе, і які знак Твайго прышэсця і сканчэння веку?»
І тады з’явіцца знак Сына Чалавечага на небе, і тады заплачуць усе плямёны зямныя, і ўбачаць Сына Чалавечага, Які прыходзіць на аблоках нябесных з магутнасцю і славаю вялікай.
і паваляць цябе на зямлю і дзяцей тваіх, якія ў табе, ды не пакінуць у табе каменя на камені, бо ты не пазнаў часу адведзінаў тваіх».
Бо кожны, хто блага робіць, ненавідзіць святло і не ідзе да святла, каб не асудзілі яго ўчынкаў;
“Глядзіце вы, што пагарджаеце, дзівуйцеся ды адыдзіцеся, бо Я выконваю ў дні вашы справу, у якую не паверыце, калі вам хтосьці аб гэтым раскажа”».
А таму, што не імкнуліся пазнаць Бога, аддаў іх Бог бязглуздаму розуму, каб рабілі тое, што не належыцца,
Бо не ведаюць яны, тыя, якія так думаюць, што неба было здаўна і што зямля з вады і праз ваду словам Божым паўстала,
Але і іншыя дзесяць тысяч чалавек ад усяго Ізраэля выклікалі жыхароў горада на бой. І пачаўся жорсткі бой супраць сыноў Бэньяміна, і яны не разумелі, што з усіх бакоў ідзе на іх пагібель.