і будзе гэта адзін дзень — Госпад толькі ведае аб ім — не будзе святла, але холад і лёд, не будзе гэта ані дзень, ані ноч; і вячэрняй парой будзе святло.
МАЦЬВЕЯ 24:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Што да дня таго і хвіліны, ніхто не ведае, – ані анёлы нябесныя, – толькі Айцец адзін. Біблія (пераклад А.Бокуна) А пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, нават анёлы, якія ў небе, а толькі Айцец Мой адзін. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, ні анёлы нябесныя, а толькі Айцец Мой адзін; |
і будзе гэта адзін дзень — Госпад толькі ведае аб ім — не будзе святла, але холад і лёд, не будзе гэта ані дзень, ані ноч; і вячэрняй парой будзе святло.
Ён жа сказаў ім: «Не ваша справа ведаць час і хвіліну, якія ўстанавіў Айцец Сваёй уладаю,
Як злодзей уначы прыйдзе дзень Госпадаў, у які нябёсы з шумам вялікім прамінуцца, стыхіі, распаленыя, знікнуць, а зямля і ўсе справы на ёй згараць.
Вось, іду як злодзей. Шчасны той, хто чувае і сцеражэ адзежу сваю, каб не хадзіць голым і каб не паказаць сораму свайго.
Дык памятай, як ты атрымаў і чуў, і захавай, і навярніся. Бо калі не будзеш чуваць, прыйду да цябе, як злодзей, і не будзеш ведаць гадзіны, у якую прыйду да цябе.