А імёны дванаццаці Апосталаў такія: першы Сімон, якога завуць Пётрам, і Андрэй, брат яго, і Якуб, сын Зебядзееў, ды Ян, брат яго;
МАЦЬВЕЯ 20:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады падышла да Яго маці сыноў Зебядзеевых з сынамі сваімі, кланяючыся і просячы нечага ў Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады падыйшла да Яго маці сыноў Заўдыя з сынамі сваімі, кланяючыся і нечага просячы ў Яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады прыступіла да Яго маці сыноў Зевядзеевых з сынамі сваімі, кланяючыся і чагосьці просячы ў Яго. |
А імёны дванаццаці Апосталаў такія: першы Сімон, якога завуць Пётрам, і Андрэй, брат яго, і Якуб, сын Зебядзееў, ды Ян, брат яго;
І, увайшоўшы ў дом, знайшлі Дзіця з Марыяй, Маці Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму. Затым, адкрыўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, ладан і міра.
Сярод іх была Марыя Магдалена і Марыя, маці Якуба і Язэпа, ды маці сыноў Зебядзеевых.
І, ідучы далей адтуль, Ён убачыў двух іншых братоў, Якуба Зебядзеева і Яна, брата яго, якія ў чоўне з бацькам сваім, Зебядзеем, правілі сеткі, і паклікаў іх.
І вось, пракажоны, падышоўшы, пакланіўся Яму, кажучы: «Госпадзе, калі хочаш, можаш мяне ачысціць».
А былі там і жанчыны, здалёк паглядаючыя, між імі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба меншага і Язэта, і Саламея,