Праз тры дні пасля гэтага быў дзень нараджэння фараона. І ён справіў для сваіх паслугачоў вялікі баль. І тады ў прысутнасці паслугачоў сваіх прыпомніў галоўнага чарніка і загадчыка пекараў.
МАЦЬВЕЯ 14:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але ў дзень нараджэння Ірада дачка Ірадыяды скакала ў прысутнасці ўсіх і спадабалася Іраду. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі Ірад спраўляў народзіны, дачка Ірадыяды таньчыла пасярод іх і спадабалася Іраду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ў дзень народзін Ірада, скакала дачка Ірадыяды перад усімі і дагадзіла Іраду; |
Праз тры дні пасля гэтага быў дзень нараджэння фараона. І ён справіў для сваіх паслугачоў вялікі баль. І тады ў прысутнасці паслугачоў сваіх прыпомніў галоўнага чарніка і загадчыка пекараў.
І загадаў справіць багатае застолле ўсім князям і ўрадоўцам сваім, застолле для Эстэр; дый вызваліў ад падатку ўсе правінцыі і даў шчодрыя дары з царскай веліччу.
Бо Ірад узяў Яна, і звязаў яго, і пасадзіў у вязніцу дзеля Ірадыяды, жонкі Піліпа, брата свайго.
кажучы: «Настаўнік, Майсей загадаў: калі хто памрэ, не маючы дзяцей, дык хай брат яго возьме жонку яго і хай створыць нашчадка брату свайму.
І дачуўся цар Ірад, бо імя Яго сталася вядомым. І сказаў: «Ян Хрысціцель уваскрос з мёртвых, і таму многа цудаў ён творыць».
Бо сам Ірад паслаў і схапіў Яна, і звязаў яго ў вязніцы дзеля Ірадыяды, жонкі Піліпа, брата свайго, бо ўзяў яе за жонку.
І Ён загадаў ім, кажучы: «Глядзіце, сцеражыцеся кіслі фарысейскай ды кіслі Ірадавай».
У той самы час падышлі да Яго некалькі фарысеяў, кажучы Яму: «Выходзь і ідзі адсюль, бо Ірад хоча Цябе забіць».
Тады Ірад выказаў Яму пагарду разам з жаўнерамі сваімі і пасмяяўся, апрануўшы Яго ў белыя шаты, і адправіў да Пілата.
і, калі даведаўся, што Ён з уладанняў Ірадавых, адаслаў Яго да Ірада, які сам быў тымі днямі ў Ерузаліме.
На пятнаццаты год панавання цэзара Тыберыя, калі Понцкі Пілат кіраваў у Юдэі, а Ірад быў тэтрархам Галілеі, а брат яго Піліп – тэтрархам Ітурэі і Траханіцкай краіны, а Лісанія – тэтрархам Абіліны,
Але Ірад, тэтрарх, які дакараўся Янам дзеля Ірадыяды, жонкі брата яго, ды дзеля іншых ліхіх учынкаў, якія ўчыніў Ірад,
Ёана, жонка Хузы, пракуратара Ірадава, і Зузана, і многа іншых, якія служылі Яму з маёмасці сваёй.
Бо сапраўды сышліся ў гэтым горадзе супраць святога Паслугача Твайго Ісуса, Якога Ты намасціў, Ірад і Понцкі Пілат з паганамі ды народам Ізраэля,