Дакараў народ Майсея, кажучы: «Дай нам вады, каб напіцца». Адказаў ім Майсей: «Што вы дакараеце мяне? Чаму спакушаеце Госпада?»
МАРКА 8:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І фарысеі выйшлі, і пачалі з Ім спрачацца, і, выпрабоўваючы Яго, дамагаліся ў Яго знака з неба. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшлі фарысэі, і пачалі з Ім спрачацца, дамагаючыся ў Яго знаку з неба, спакушаючы Яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Выйшлі фарысэі, пачалі зь Ім спрачацца, і патрабавалі ад Яго азнакі зь неба, спакушаючы Яго, |
Дакараў народ Майсея, кажучы: «Дай нам вады, каб напіцца». Адказаў ім Майсей: «Што вы дакараеце мяне? Чаму спакушаеце Госпада?»
І назваў ён гэта месца Маса і Мэрыба з-за папрокаў сыноў Ізраэля і таму, што яны спакушалі Госпада, кажучы: «Ці сапраўды Госпад прабывае паміж нас, ці не?»
А цяпер нахабнікаў мы называем шчаснымі, бо адбудаваліся людзі бязбожныя, і спакусілі Бога, і засталіся цэлымі”.
Тады адказалі Яму некаторыя кніжнікі і фарысеі, кажучы: «Настаўнік, хацелі б мы бачыць ад Цябе знак».
Потым падышлі да Яго фарысеі, выпрабоўваючы Яго і кажучы: «Ці дазволена чалавеку з якой-колечы прычыны пакінуць жонку сваю?»
І, калі Ісус увайшоў у святыню, падышлі да Яго, калі Ён вучыў, першасвятары і старэйшыны народа і казалі: «Якою ўладаю Ты гэта робіш, і хто Табе даў такую ўладу?»
У той дзень падышлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсення, і пыталіся Яго,
А Ён, ведаючы іх крывадушнасць, гаворыць ім: «Чаму Мяне выпрабоўваеце? Прынясіце Мне дынар, каб яго пабачыць».
І кніжнікі, і фарысеі, бачачы, што Ісус есць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: «Чаму Ён есць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?»
І вось, адзін заканазнаўца ўстаў, выпрабоўваючы Яго і кажучы: «Настаўнік, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»
Тады сказалі Яму: «Дык што за знак Ты учыніш, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што Ты зробіш?
Казалі ж гэта, выпрабоўваючы Яго, каб мець магчымасць абвінаваціць Яго. А Ісус, нахіліўшыся, нешта пісаў пальцам на зямлі.
Пётра ж сказаў ёй: «Навошта вы змовіліся, каб спакусіць Духа Госпадава? Вось, у парозе тыя, што пахавалі мужа твайго. Вынесуць яны і цябе».
І не будзем выпрабоўваць Хрыста, як і некаторыя з іх выпрабоўвалі ды пагінулі ад змеяў.