ЛЯВІТ 9:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны яго далі яму кроў цяляці, і ён, памачыўшы палец, памазаў ёй рогі ахвярніка, а рэшту выліў на падножжа ахвярніка. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сыны ягоныя далі яму кроў цяляці, і ён, памачыўшы палец у крыві, памазаў ёю рагі ахвярніку, а рэшту выліў на падставу ахвярніка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сыны Аарона паднесьлі яму кроў, і ён памачыў палец свой у крыві і паклаў на рогі ахвярніка, а рэшту крыві выліў да падножжа ахвярніка; |
І возьмеш з яго крыві, пакропіш ёю чатыры рогі яго, поруч чатыры вуглы выступу і абрамаванне кругом, і ачысціш ахвярнік, дакончваючы на ім перамольванне.
Потым выйдзе да ахвярніка, які перад Госпадам, і ачысціць яго, і возьме крыві бычка і крыві казла і памажа ёй рогі ахвярніка з усіх бакоў,
І памочыць святар палец у крыві ахвяры за грэх ды памажа ёю рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту крыві вылье на падножжа яго.
Святар возьме пальцам сваім крыві і памажа ёй рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту вылье на падножжа яго.
забіў яго, ды, намачыўшы палец у крыві яго, памазаў рогі ахвярніка кругом і ачысціў яго; рэшту крыві выліў на падножжа яго і так пасвяціў яго, ачышчаючы.
Тлушч, ныркі і сальнік печані з ахвяры за грэх спаліў ён на ахвярніку, як загадаў Госпад Майсею;
Пасля забіў ахвяру цэласпалення; сыны яго далі яму кроў яе, і ён выліў яе вакол ахвярніка.
Пасля забіў вала і барана, ахвяры прымірэння ад народа; сыны ж яго далі яму кроў, якую выліў ён з усіх бакоў на ахвярнік.
Бо належала, каб Той, для Якога ўсё і праз Якога ўсё, Таго, Які шмат сыноў прывёў у славу, Правадыра іх збаўлення, удасканаліў праз цярпенне.