Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 43:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 І возьмеш з яго крыві, пакропіш ёю чатыры рогі яго, поруч чатыры вуглы выступу і абрамаванне кругом, і ачысціш ахвярнік, дакончваючы на ім перамольванне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 І возьмеш крыві ягонай, і пакропіш ёю чатыры рагі ахвярніка, і чатыры рагі абрамаваньня і ўзьмежак наўкола, і ачысьціш яго, і будзеш перамольваць [за яго].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 і вазьмі крыві ягонай, і пакрапі на чатыры рагі яго і на рагі пляцоўкі, і на пояс вакол, і так ачысьці яго і асьвяці яго.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 43:20
18 Крыжаваныя спасылкі  

І, узяўшы крыху крыві бычка, памаж пальцам тваім рогі ахвярніка, а рэшту крыві вылі ля падножжа яго.


бычка прынясі ў ахвяру за грэх кожны дзень дзеля перамольнага ахвяравання. І ачысці ахвярнік, ачышчаючы яго, і памаж яго да пасвячэння.


Сем дзён ачышчай ахвярнік і асвячай яго, хай будзе ён святыняй святынь: усё, што дакранецца да яго, асвяціцца.


ад паглыблення ў зямлі аж да ніжняга выступа — два локці, і шырыня — адзін локаць; і ад меншага выступа аж да большага выступа — чатыры локці, і шырыня — адзін локаць.


І на другі дзень ахвяруеш казла з казінага статка, без заганы, як ахвяру за грэх, і ачысцяць ахвярнік так, як ачысцілі пры ахвяраванні маладога цяляці.


Сем дзён хай перамаленнем ачышчаюць ахвярнік ад грахоў, і хай ачышчаюць яго і асвячаюць яго.


Вось што кажа Госпад Бог: «У першы месяц, у першы дзень месяца возьмеш са статка маладое цяля без заганы і ачысціш свяцілішча.


І святар хай возьме з крыві ахвяры за грэх і пакропіць ёй на вушакі дома, і на чатыры рогі падножжа ахвярніка, на дзверы брамы ўнутранага панадворку.


Потым выйдзе да ахвярніка, які перад Госпадам, і ачысціць яго, і возьме крыві бычка і крыві казла і памажа ёй рогі ахвярніка з усіх бакоў,


і пакропіць сем разоў пальцам, умочаным у крыві. Такім чынам ачысціць яго ад нячыстасці сыноў Ізраэля і асвяціць яго.


І памочыць святар палец у крыві ахвяры за грэх ды памажа ёю рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту крыві вылье на падножжа яго.


Святар возьме пальцам сваім крыві і памажа ёй рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту вылье на падножжа яго.


Потым возьме святар пальцам сваім крыві і памажа рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту вылье на падножжа ахвярніка.


І прывёў [Майсей] бычка на ахвяру за грэх. І калі Аарон і сыны яго ўсклалі рукі свае на галаву яго,


забіў яго, ды, намачыўшы палец у крыві яго, памазаў рогі ахвярніка кругом і ачысціў яго; рэшту крыві выліў на падножжа яго і так пасвяціў яго, ачышчаючы.


Сыны яго далі яму кроў цяляці, і ён, памачыўшы палец, памазаў ёй рогі ахвярніка, а рэшту выліў на падножжа ахвярніка.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы